«Па меры таго, як тэхналогіі пачынаюць дамінаваць, значэнне гуманітарнай адукацыі — такой важнай для нашай здольнасці ўзаемадзейнічаць, асэнсоўваць навакольны свет і фармаваць яго на падставе новых мадэляў мыслення — часта застаецца недаацэненым», — адзначыў доктар Вілюс Шадаўскас.
Рэктар падкрэсліў, што гуманітарная адукацыя заслугоўвае большай увагі, бо ўзаемадзеянне паміж тэхналогіямі і гуманітарнымі навукамі павінна быць збалансаваным. Залішняя захопленасць тэхналогіямі можа прывесці да зніжэння пісьменнасці ў грамадстве і выключна прагматычнага ўспрымання навукі, пры якім забываецца яе глыбіня і культурны кантэкст.
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці ў поўным відэарэпартажы: