Сектар навуковых даследаванняў
Ад моманту свайго заснавання ў Мінску ў 1992 г. Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт прытрымліваецца прынцыпаў і традыцый еўрапейскай універсітэцкай адукацыі, у якой інтэграваныя працэсы даследавання, навучання і фармавання актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
Статут Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і Стратэгія Універсітэта на 2019-2024 гг., якія ўступілі ў сілу у 2018 г., з’яўляюцца асноўнымі дакументамі, што вызначаюць напрамкі дзейнасці Універсітэта, у тым ліку арганізацыю і правядзенне навуковай і мастацкай дзейнасці.
У адпаведнасці з гэтымі дакументамі мэтамі навуковай і мастацкай дзейнасці ЕГУ з’яўляюцца:
- забяспячыць якасную універсітэцкую адукацыю і кваліфікацыю, развіваць шматбакова адукаваны, этычна адказны, творчы і прадпрымальніцкі тып асобы;
- паглыбляць навуковыя веды ў розных галінах, праводзіць даследаванні на высокім узроўні, весці падрыхтоўку навукоўцаў, супрацоўнічаць з мясцовымі і замежнымі партнёрамі ў галіне навуковых даследаванняў.
Адным з галоўных прыярытэтаў Стратэгіі Універсітэта на 2019-2024 гг. стала павышэнне якасці навуковай і мастацкай дзейнасці. У сувязі з гэтым ва Універсітэце вядзецца праца над стварэннем інтэграванай стратэгіі развіцця навукова-мастацкай дзейнасці, а таксама функцыянальнай мадэлі рэалізацыі навукова-мастацкай дзейнасці, якая дазволіць распрацаваць і ўкараніць практычныя меры, неабходныя для дасягнення прыярытэтаў Стратэгіі ЕГУ.
У сваёй навуковай палітыцы Еўрапейскі гуманітарны універсітэт кіруецца Законам аб навуцы і адукацыі Літоўскай Рэспублікі.