Падрыхтоўчы інтэнсіў — гэта 6 аўтарскіх лекцый, у якіх выкладчыкі ЕГУ дзеляцца не шаблоннымі ведамі, а уласным даследчыцкім вопытам.. Гэта магчымасць убачыць, якой можа быць гісторыя, і паспрабаваць сябе ў ролі даследчыка, інтэрпрэтатара, назіральніка.
🗓 Пачатак – 20 траўня
📍 Фармат удзелу – анлайн (Zoom)
📍 Як праходзяць заняткі – 1 занятак = дзьве акадэмічныя гадзіны (да 90 хвілін)
📍 Мова навучання – беларуская, руская
🕒 Агулам – 6 заняткаў
💡 Удзельнікі-абiтурыенты, якія паспяхова завершаць праграму інтэнсіву, вызваляюцца ад уступнага суразмоўя пры паступленні на праграму «Гісторыя» Дэпартамента гуманітарных навук ЕГУ. Акрамя таго, яны могуць уключыць інфармацыю пра праходжанне інтэнсіву ў сваё партфоліа пры падачы на гранты на аплату навучання.
Што дасць вам удзел у падрыхтоўчым інтэнсіве?
- Гэта найлепшы спосаб пазнаёміцца з выкладчыкамі бакалаўрскай праграмы «Гісторыя».
- Вы атрымаеце ўяўленне пра тое, як арганізавана навучанне на бакалаўрыяце — усе лекцыі інтэнсіву па насычанасці не саступаюць тым, якія слухаюць студэнты.
- Замест звыклых «дамашніх заданняў» — творчыя практыкаванні, якія стануць часткай навучання (атрымаецца ва ўсіх!).
- Удзел у праграме можа змяніць ваша ўяўленне пра гісторыю, а таксама пра тое, навошта і як яе можна вывучаць і выкарыстоўваць у жыцці і прафесіі.
- Вы на ўласным досведзе пераканаецеся, што гісторыя — гэта не толькі навука пра мінулае, але і пра сучаснасць. А навучанне на такой праграме, як «Гісторыя», адкрывае шлях да паспяховай кар’еры.
- І нават калі вы яшчэ не ўпэўненыя ў сваім выбары — прайдзіце інтэнсіў і ўпэўніцеся, што гэта менавіта тое, што вы шукалі.
ПРАГРАМА ІНТЭНСІВУ
- 20 траўня — Уводзіны: Шматаблічнасць замест аб’ектыўнасці?
Гісторыя як поле інтэрпрэтацый. Чаму адна і тая ж падзея можа мець некалькі «ісцін»?
(куратарка праграмы «Гісторыя», прафесарка Ірына Раманова) - 27 траўня — Ад літары да тэксту: берасцяныя граматы, цэры, графіці
Што мы можам зразумець пра мінулае па самых простых штодзённых надпісах?
(гісторык, выкладчык праграмы Дзянiс Лісейчыкаў) - 3 чэрвеня — Летапісы і хронікі: як чытаць старажытныя тэксты
Чаму летапісы — гэта не «рэпартажы», а асаблівы спосаб мыслення пра час?
(гісторык, выкладчык праграмы Дзянiс Лісейчыкаў) - 10 чэрвеня — Хто былі продкі? Праблема ідэнтычнасці ў Сярэднявеччы і раннім Новым часе
Нацыі, роды, вераванні — як у мінулым вызначалі, хто «мы»?
(гісторык, выкладчык праграмы Мікола Волкаў) - 17 чэрвеня — Цяжкасці разумення культуры: як этналогія і культурная антрапалогія працуюць з крыніцамі
Феномен культуры — адзін з самых складаных для вывучэння. Гэта патрабуе асаблівых крыніц: суб’ектыўны погляд людзей, уласныя назіранні, візуальны матэрыял, кантэксты культуры, сімвалы, уласны вопыт.
(куратар праграмы «Гісторыя», дацэнт Сцяпан Захаркевіч) - 24 чэрвеня — Гістарычная геаграфія як інструмент разумення мінулага
Як рэкі, межы і дарогі становяцца сведкамі і ўдзельнікамі гісторыі?
(гісторык, выкладчык праграмы Мікола Волкаў)
Удзел – бясплатны. Колькасць месцаў абмежаваная.
Дэдлайн рэгістрацыі — да 19 траўня 2025 года ўключна.
Форму рэгістрацыі можна знайсці тут.