Вынікі пошуку

885 results found.

Навіны “Гісторыя аднаго роду…”

Цэнтр беларускіх і рэгіянальных даследванняў ЕГУ запрашае! 25 кастрычніка, у гэтую пятніцу, а 17-ай гадзіне ў 303 аўдыторыі, адбудзецца презентацыя і абмеркаваньне кнігі “Багдановічы. Гісторыя аднаго роду”. Гэтая кніга пра род Багдановічаў — вялікі і разгалінаваны, што ён бярэ пачатак у Беларусі, на Ашмяншчыне. Кніга змяшчае архіўныя звесткі пра папярэднія пакаленні Багдановічаў ад пачатку XVIII стагоддзя, успаміны людзей з гэтага роду і яго адгалінаванняў, а таксама багаты ілюстрацыйны матэрыял.
У сустрэчы прымуць удзел выдавец і ўкладальнік кнігі, стваральнікі і ўдзельнікі праекту, выкладчыкі Дэпартаманта гуманітарных навук і мастацтваў. Мадэратар – Сяргей Харэўскі
Імпрэза адбудзецца у 25-га кастрычніка, у Еўрапейскім Гуманітарным унівэрсітэце, а 17:00, у 303 аўдыторыі (3 паверх)

Навіны «Гендарныя даследаванні» – новая магістарская праграма ЕГУ

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт паведамляе аб паспяховым запуску новай магістарскай праграмы «Гендарныя даследаванні», а гэта значыць, што ўжо ў вясновым семестры 2021-2022 акадэмічнага года ўсе жадаючыя змогуць пачаць вучобу ў ЕГУ і атрымаць ступень магістра сацыялогіі ў перспектыўнай сферы гендарных даследаванняў*!

Навіны «Дзень магістра» з ЕГУ у Мінску

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) запрашае прыняць удзел у «Дне магістра» у Мінску — акадэмічным мерапрыемстве ЕГУ для студэнтаў старэйшых курсаў, асобаў з вышэйшай адукацыяй і ўсіх, хто зацікаўлены ў атрыманні магістарскай адукацыі.

Навіны «ЕГУ Фэст»: свята, якое аб’яднала Універсітэт і беларускую супольнасць

23 чэрвеня Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) правёў доўгачаканае мерапрыемства «ЕГУ Фэст» у гонар заканчэння юбілейнага навучальнага года. Фестываль пад адкрытым небам сабраў будучых і цяперашніх студэнтаў, выпускнікоў, выкладчыкаў, супрацоўнікаў, а таксама беларускую супольнасць Вільні, каб разам падзяліць яркія і запамінальныя ўражанні ад свята.

Навіны «Змена». У бiблiятэцы ЕГУ з’явiўся фотальбом пра беларускiя 1980-1990-ыя

У бібліятэцы Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) з’явілася новая  кніга — «Змена» — унікальны фотальбом аб 80-х и 90-х гадах мінулага стагоддзя вачыма легенды беларускай фотажурналістыкі Сяргея Брушко. Кнiгу бiблiятэцы падаравалi выпускнiцы ЕГУ, якiя разам з камандай працавалі над праектам.

Навіны «Музей-Каханне. Рэпліка ў адказ». Адкрытая сустрэча з праф. Аляксандрам Калбаскам ў Мінску

24 чэрвеня ў Мінску ў фармаце разгорнутай рэплікі адбудзецца сустрэча з вядомым дзеячам музейнай сферы Беларусі і кіраўніком акадэмічнай частцы Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) праф. Аляксандрам Калбаскам.

Навіны «Театральнае мастацтва і акторская гульня» — новая бакалаўрская праграма ЕГУ

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт паведамляе аб паспяховай рэгістрацыі новай бакалаўрскай праграмы «Тэатральнае мастацтва і акторская гульня». Вучэбная праграма стала вынікам пладавітай супрацы паміж універсітэтам і Рускім драматычным тэатрам Літвы (РДТЛ). Мэта праграмы — падрыхтоўка тэатральных актораў шырокага прафілю, якія ўсведамляюць розныя этапы і функцыі мастацкага працэсу, а таксама здольныя выкарыстоўваць атрыманыя веды і ў іншых асяродках сцэнічнай дзейнасці.

Навіны «Топас» абвяшчае пра збор матэрыялаў для новага нумара

Філасофска-культуралагічны часопіс «Топас» Цэнтра даследванняў па філасофскай антрапалогіі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) абвяшчае пра збор матэрыялаў для нумара, які выйдзе ў 2017 гаду. Тэма нумара: P.S. Soundscapes

Навіны «Усё гэта – падарожжа»: выстава да 20-годдзя праграмы «Культурная спадчына і турызм»

8 красавіка на другім паверсе навучальнага корпуса Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) адбылося ўрачыстае адкрыццё фотавыставы, прысвечанай 20-годдзю бакалаўрскай праграмы «Культурная спадчына і турызм».

Навіны «Фемінітывы і фемінізацыя беларускай мовы» – выкладчык ЕГУ Уладзіслаў Гарбацкі прыняў удзел у праграме «Мова нанова»

Уладзіслаў Гарбацкі стаў госцем аднаго з выпускаў праграмы «Мова нанова» на Youtube-канале Белсат. У выпуске разглядаецца актуальная тэма фемінізацыі мовы і яе ўплыў на беларускую лінгвістыку.