Цэнтр беларускіх і рэгіянальных даследаванняў

Цэнтр беларускіх і рэгіянальных даследаванняў (ЦБРД) паўстаў у выніку рэарганізацыі Інстытута гістарычных даследаванняў Беларусі, які быў створаны пры ЕГУ ў ліпені 2007 года.

Не толькі гуманітарная адукацыя і навука ў сучаснай Беларусі празмерна ідэалагізаваныя. Ніводзін з навуковых цэнтраў краіны не можа свабодна даць пляцоўку для крытычнага асэнсавання гістарычных, палітычных, эканамічных і іншых праблем беларускага грамадства. Больш за тое, беларускія даследчыя цэнтры, як правіла, працуюць даволі ізалявана і практычна не ўдзельнічаюць у дыскусіях па рэгіянальных пытаннях.

Місія:

Цэнтр беларускіх і рэгіянальных даследаванняў (ЦБРД) арыентаваны на крытычныя даследаванні беларускай гісторыі, культуры, грамадства, палітыкі, эканомікі і сродкаў масавай інфармацыі ў рэгіянальнай параўнальнай перспектыве, забеспячэнне якасці адукацыі на аснове міжнароднага вопыту і шляхам інтэграцыі ў навучальныя праграмы з даследчымі, творчымі і прыкладнымі праектамі.

Мэта ЦБРД – стаць міждысцыплінарнай, міжнароднай і незалежнай платформай для даследаванняў і дыскусій, крытычнага асэнсавання і папулярызацыі ведаў аб мінулай і цяперашняй беларускай сацыяльнай рэальнасці, а таксама аб сучасных выкліках, з якімі сутыкаюцца суседнія краіны, і іх уплыве на рэгіён.

Асноўныя задачы:

  • даследчая дзейнасць;
  • наладжванне дыялогу паміж рознымі дысцыплінамі ў акадэмічнай супольнасці;
  • арганізацыя даследчых семінараў, навуковых канферэнцый, летніх школ і навукова-практычных воркшопаў;
  • публікацыя навуковых работ (у тым ліку перакладаў);
  • творчыя і прыкладныя праекты;
  • інтэграцыя рэлевантных навуковых ведаў у навучальныя праграмы і курсы;
  • будаванне інстытуцыйных партнерскіх адносін з навуковымі і даследчымі цэнтрамі, акадэмічнымі праграмамі, з недзяржаўнымі арганізацыямі, з дзяржаўнымі інстытуцыямі;

Даследчае поле:

ЦБРД аб’ядноўвае экспертаў, якія працуюць у галіне гісторыі, вывучэння спадчыны, палітычных навук, эканомікі, сацыялогіі, журналістыкі.

Асноўнымі напрамкамі даследаванняў з’яўляюцца (але не абмяжоўваюцца імі):

  • Архіўная праца, біяграфіка, сацыяльная гісторыя, гісторыя паўсядзённым жыцці, памяць, гістарычны ўрбанізм;
  • Вывучэнне спадчыны, вывучэнне памяці; вывучэнне міжкультурнай камунікацыі;
  • Тэорыя і практыка журналістыкі. Медыяадукацыя. Палітычная камунікацыя;
  • Сацыялогія гарадскіх змяненняў; сацыяльнае вымярэнне цыфравізацыі; даследаванні сумесных дзеянняў; сацыякультурныя аспекты «ядзернай» індустрыялізацыі і дэіндустрыялізацыі;
  • Пошук мэты праз інклюзіўнае фінансаванне; фінансавыя рэформы ў напрамку інвестыцый, заснаваных на кошце; інтэгратыўная мадэль фінансавання для стварэння доўгатэрміновага кошту;
  • Паводніцкі падыход да вымярэння навін і медыяпісьменнасці. Распрацоўка і тэставанне паведамленняў.

Сувязь з вучэбнай праграмай (праграмамі) ЕГУ:

Еўрапейская спадчына (BA), Развіццё культурнай спадчыны (MA), Сусветная палітыка і эканоміка( BA), Публічная палітыка (MA), Медыя і камунікацыя (BA)

Кантактная інфармацыя

Звязацца з намінацісніце тут
Каардынатар: Ірына Раманава (гісторыя), iryna.ramanava@ehu.lt

Эксперты:

Цэнтр будзе запрашаць экспертаў з розных абласцей даследаванняў, звязаных з дзейнасцю цэнтра, як на кароткатэрміновай аснове, так і на доўгатэрміновай аснове.

План дзейнасці ЦБРД на 2021-2022 навучальны год:

Інтэграцыя даследчыкаў пад рызыкай з рэгіёну ў еўрапейскую навуковую прастору
Серыя семінараў для даследчыкаў пад рызыкай: азнаямленне з патрабаваннямі, умовамі і інш.;Сакавік – Красавік 2021
Стварэнне магчымасцяў для прафесійнай рэалізацыі для даследчыкаў под рызыкай з Беларусі;Снежань 2020 – Верасень 2021
Дапамога ў падрыхтоўцы (распрацоўцы/стварэнні) публікацый у рэйтынгавых навуковых часопісах; 2-3 манаграфіі да верасня 2021 года;Снежань 2020 – Верасень 2021
Падрыхтоўка чарнавікоў праектаў, накіраваных на інтэграцыю даследчыкаў пад рызыкай, у літоўскую і еўрапейскую навуковую прастору пры падтрымцы прафесарска-выкладчыцкага складу і даследчыкаў ЕГУ;Снежань 2020 – Верасень 2021
Круглы стол і адкрытая дыскусія пра даследчыкаў пад рызыкай ў рэгіёне;Красавік 2021
Планаванне сумеснага праекта «Літва-Беларусь. Дыялог пра мінулае» з Інстытутам гісторыі Літвы (Алвідас Нікжэнтайціс);Снежань 2020 – Травень 2021
Завяршэнне падтрымкі даследчыкаў пад рызыкай (падтрымка OSUN);Верасень 2021
Стварэнне міжнароднай сеткі беларускіх даследаванняў
Фарміраванне міжнароднага апякунскага савета Цэнтра з прадстаўнікоў сусветных беларускіх даследаванняў;Верасень 2021
Наладжванне супрацоўніцтва з цэнтрамі беларускіх даследаванняў;Верасень 2021
Распрацоўка гадавога семінара / канферэнцыі па інтэграцыі беларускіх даследаванняў вакол ЦБРД;Снежань 2021
Падрыхтоўка Адкрытых анлайн-курсаў па беларускім даследаванням;Травень 2021
Падрыхтоўчая летняя школа беларускіх даследаванняў (на англійскай мове);Травень 2022
Падрыхтоўка магістарскай / доктарскай праграмы па беларускім даследаванням;Травень 2022
Пераклад важных для сусветнай гуманітарнай навукі тэкстаў на беларускую мову.Верасень 2022

Бюджэт:

  • Большая частка маючых адбыцца мерапрыемстваў будзе прадстаўлена ў выглядзе асобных праектаў, якія патрабуюць вонкавага фінансавання.
  • Публікацыя трох-чатырох манаграфій даследчыкаў цэнтра, для якіх спатрэбяцца сродкі.
  • Падтрымка даследчыкаў, звольненых у Беларусі па палітычным прычынам (OSUN, Надзвычайны фонд падтрымкі студэнтаў і выкладчыкаў ЕГУ, праграма Scolars-at-risk).