Ёрген Ёргенсэн (2016-2017)

 

Ёрген Ёргенсэн быў прызначаны на пасаду часова выконваючага абавязкі рэктара ЕГУ 3 кастрычніка 2016 года.

Ёрген Ёргенсэн скончыў Універсітэт Капенгагена са ступенню магістра эканомікі. Цягам сваёй кар’еры ў галіне топ-менеджменту ён таксама завяршыў Еўрапейскую лідарскую праграму ў галіне аховы здароўя ў прэстыжнай французскай бізнэс-школе INSEAD.

Да прыходу ў ЕГУ спадар Ёргенсэн займаў пасаду Дырэктара адміністрацыі Універсітэта Орхуса, другога па велічыні ўніверсітэта Даніі. Цягам сваёй кар’еры сп-р Ёргенсэн працаваў у Міністэрстве сельскай гаспадаркі Даніі і Міністэрстве аховы здароўя і ўнутраных спраў Даніі, муніцыпалітэце Капенгагена, а таксама больш за 20 гадоў узначальваў найбуйнейшыя бальніцы Даніі, дзе ён паспяхова рэалізаваў структурныя, фінансавыя і арганізацыйныя рэформы.