Згодна са Статутам, Кіраўнічая рада зацвярджае Стратэгічны план і Статут, структуру і ахвяраванні, вучэбныя праграмы і бюджэт, а таксама забяспечвае стратэгічнае кіраванне ЕГУ.
Пасля зацвярджэння новага склада Кіраўнічай рады старшыня Агульнага схода саўладальнікаў Хортан Бібі-Сэнтар адзначыў: «Я выказваю падзяку новым чальцам Кіраўнічай рады за іх гатоўнасць судзейнічаць ЕГУ і дзякую партнёрам Універсітэта за дапамогу з падборам такой годнай каманды ад якой будзе залежыць рэалізацыя Стратэгіі 2019-2024 у бліжэйшыя гады».
Па словах Рэктара праф. Сяргея Ігнатава: «З вялікім захапленнем я вітаю гэтых выбітных прафесіяналаў у Кіраўнічай радзе ЕГУ. Іх былыя дасягненні і ўнікальны вопыт – гэта скарб для нас. Кіраўнічай рада працягне працу па стратэгічных накірунках працы ЕГУ з асобнай ўвагай да акадэмічных складнікаў і будучых дасягненняў Універсітэта».
Кіраўнічая рада ЕГУ у наступным складзе была зацверджана тэрмінам на 3 гады, пачынаючы з 6 студзеня 2020 г.:
- д-р Джонатан Фэнтан (ЗША)
Ганаровы прэзідэнт Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук - Міндаўгас Качараўскіс (Літва)
Намеснік дырэктара Дэпартамента развіваючага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Літвы - Андрус Кубілюс (Літва)
Чалец Еўрапейскага парламента, былы Прэм’ер-міністр Літвы (1999-2000, 2008-2012) - д-р Мегакліс Пятмезас (Грэцыя)
Прарэктар па камунікацыі, маркетынгу і наборы студэнтаў Міжнародных праграм Сіці-каледжа Шэфілдскага ўніверсітэта (галоўны корпус у Салоніках) - Рэйнхард Штут (Германія)
Генеральны менеджар і Партнёр у HanBao Energien, былы Міністр культуры і медыя ва Урадзе федэральная зямлі Гамбург (2010-2011) - праф. Сяргей Ігнатаў, ex officio (Балгарыя)
Рэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта - акад. Анатоль Міхайлаў, ex officio (Беларусь)
Прэзідэнт Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
Чакаецца, што першае афіцыйнае паседжанне новага склада Кіраўнічай рады ЕГУ адбудзецца ў лютым 2020 г.
Кантактная асоба для прадстаўнікоў медыя: Максімас Мілта, maksimas.milta @ ehu.lt альбо +370 602 65 149