Адкрыты конкурс стажыроўкі ў Аддзеле камунікацыі і маркетынгу ЕГУ

Аддзел камунікацыі і маркетынгу ЕГУ аб’яўляе адкрыты конкурс на пазіцыі стажор_ак.

Мы прапануем:

  • гібкі графік, які дазваляе сумяшчаць стажыроўку з вучобай (занятасць 2 гадзіны ў дзень).
  • магчымасць набыць каштоўны досвед, які дапоўніць ваш прафесійны бэкграунд практычнымі навыкамі;
  • ўзнагарода: у фармаце фінансавай падтрымкі 600 еўра за семестр.

Стажор_ка для работы з абітурыентамі | працягласць стажыроўкі – восеньскі семестр 2023/24 нав.г.

Задачы:

  • дапамога ў стварэнні базы школ па розных рэгіёнах;
  • дапамога ў абзвонах школ;
  • абнаўленне базы для рассылак абітурыент_кам;
  • дапамога ў падрыхтоўцы рассылак для абітурыент_ак;
  • падрыхтоўка прэзентацый;
  • дапамогу ў кансультаванні абітурыент_ак;
  • дапамога ў складанні памятак для абітурыент_ак.
  • дапамога з падрыхтоўкай Дзён адчыненых дзвярэй;

Рэзюмэ і кароткі матывацыйны ліст з указаннем вашых кампетэнцый просім дасылаць да 20 кастрычніка (уключна) на lizaveta.yehrashyna@ehu.lt

Стажор_ка для асістэнцыі ў працы з сайтам і сацыяльнымі сеткамі ЕГУ | працягласць стажыроўкі – восеньскі семестр 2023/24 нав.г.

Задачы:

  • праверка і актуалізацыя інфармацыі на сайце ЕГУ;
  • дапамогу ў перакладзе тэкстаў (ангельская, беларуская, руская мовы);
  • збор інфармацыі аб праектнай актыўнасці студэнт_ак;
  • абнаўленне інфармацыі аб адукацыйных праграмах Універсітэта;
  • падрыхтоўка ТЗ для абнаўлення раздзелаў сайта ЕГУ;
  • збор ідэй для паляпшэння сайта ЕГУ на прыкладзе сайтаў іншых універсітэтаў;
  • дапамога ў стварэнні груп паштовых рассылак;
  • дапамога ў збіранні інфармацыі і падрыхтоўцы матэрыялаў для сацыяльных сетак ЕГУ;
  • выкананне аперацыйных задач.

Рэзюмэ і кароткі матывацыйны ліст з указаннем вашых кампетэнцый просім дасылаць да 20 кастрычніка (уключна) на tengiz.adamiya@ehu.lt

Паспяховыя кандыдат_кі будуць запрошаныя на інтэрвію, вынікі адкрытага конкурсу на пазыцыі стажор_ак будуць абвешчаныя 27 кастрычніка.

Назад