Вялікі занепакой вяклікае факт публікацыі каментароў былога Прарэктара па развіцці ЕГУ Даруса Удрыса ў артыкуле BNS, якія былі надрукаваныя без аніякага папярэдняга ўзгаднення з самім універсітэтам. Як вядома, страта былой пасады можа стацца траўматычным досведам для кожнага былога супрацоўніка. Нажаль, іншы раз гэта прыводзіць да неразумных і неабдуманых рэакцый, як вышэйзгаданая.
У траўні 2015 года ўніверсітэт палічыў неабходным развітацца са сп. Удрысом на ўзаемаўзгаднённых ўмовах кафедэнцыйнасці. Адзінае, што варта адзначыць зараз, гэта той факт, што крыніцы прыцягнення дадатковага фінансавання (фандрэйзінг) і сфера камунікацыі з’яўляюцца надзвычай істотнымі для дабрабыту любога ўніверсітэта і, улічваючы фінансавыя вынікі працы сп. Удрыса (пазначаныя ў штогадовай публічнай справаздачы), прадстаўнікі Кіраўнічай рады і кіраўніцтва ўніверсітэта прынялі рашэнне пра неабходнасць своечасовага звальнення з пасады сп. Удрыса.
Нягледзячы на тое, што сп. Удрыс забыўся і парушыў свае прававыя абавязкі, не губляе сваёй актуальнасці мудрае выказванне «Як ты пакідаеш сваю пасаду – больш значна за тое, як ты яе займаў».
Тэгі
з’яўленне
Падзяліцца падзеяй