Ці стаў бы граф Бенедыкт Тышкевіч зоркай Instagram у XIX стагоддзі?

Запрашаем на сустрэчу, прысвечаную графу Бенедыкту Тышкевічу – аднаму з найвыбітнейшых еўрапейскіх фатографаў XIX стагоддзя. Яго «сваім» лічаць беларусы, літоўцы, палякі і французы. Ён шмат падарожнічаў, жыў у розных краінах, а ў Парыжы, пад Каўнасам і ў Налібоцкай пушчы нават адкрыў уласныя фоталабараторыі.

Фармат сустрэчы – дыскусія Сяргея Міхаленкі і Гедымінаса Каенаса. Пагаворым пра жыццё і фотаздымкі Тышкевіча, паглядзім яго працы — у тым ліку тыя, што рэдка публікуюцца. А таксама абмяркуем ролю аматараў у развіцці фатаграфіі. Спойлер: Бенедыкт Тышкевіч быў менавіта аматарам!

Пра спікераў:

🗣 Гедымінас Каенас (Gediminas Kajėnas) — журналіст, паэт, публіцыст і бард. Вось ужо два дзесяцігоддзі працуе ў галіне культурнай журналістыкі. Апошнія гады актыўна даследуе літоўскую фатаграфію. З 2020 года вядзе серыю «Фотаісторыі» на партале 15min.lt — там ужо больш за 200 публікацый пра літоўскіх фатографаў.

📸 Сяргей Міхаленка — фатограф, куратар, дзеяч у галіне фатаграфіі, выкладчык Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ.

Запрашаем!

📍 29 красавіка (аўторак), 17:00  

📍 Вільня, Savanorių pr. 28, гасцёўня на 3 паверсе

Каб узяць удзел, просім зарэгістравацца тут.

Назад