Д-р Мікола Волкаў стаў лаўрэатам прэміі Льва Сапегі

Д-р Мікола Волкаў – беларускі гісторык і даследчык, выпускнік магістарскай праграмы «Ахова і інтэрпрэтацыя культурнай спадчыны» Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (2009) сёлета стаў лаўрэатам прэміі Льва Сапегі.

Узнагарода імя Льва Сапегі пад патранажам прэзідэнта Польшчы накіраваная на ўганараванне выбітных заслугаў за разбудову і развіццё грамадзянскай супольнасці Беларусі праз пабудову незалежнай, дэмакратычнай Беларусі – скіраванай да Еўропы, якая абапіраецца на найлепшыя гістарычныя традыцыі Рэчы Паспалітай, і за заслугі ў разбудове і развіцці грамадзянскай супольнасці ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе.

У 2022-2023 годзе Мікола Волкаў выкладае студэнтам усяго універсітэта курс ад Цэнтра беларускіх і рэгіянальных даследаванняў «Вялікае Княства Літоўскае: гісторыя, памяць, спадчына».

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт сардэчна віншуе д-ра Мікола Волкава з заслужанай узнагародай і высокім прызнаннем!

Дарэчы, па спасылцы – запіс адкрытай лекцыі доктара Міколы Волкава «Каму належаць замкi Вялiкага Княства Літоўскага?», якая адбылася 5 красавіка.

Назад