Да 18 верасня: ЕГУ запрашае на варштат па даследваннях гукавых ландшафтаў

Лабараторыя крытычнага ўрбанізма і SoundLab Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) запрашаюць студэнтаў і усіх ахвотных на варштат па даследванні гукавых ландшафтаў, што адбудезцца 3-5 кастрычніка ў Вільні.

Варштат будзе зладжаны выкладчыкамі Дэпартамента сацыяльных навук ЕГУ — Бенджамінам Коўпам і Паўлам Няхаевым , а таксама Андрэем Вазьянавым.

Важна! Рэгістрацыя ўдзельнікаў адбываецца да 18 верасня ў вольнай форме па эл. пошце benjamin.cope@ehu.lt альбо pavel.niakhayeu@ehu.lt.

Больш падрабязнае апісанне даступна па спасылцы, а таксама на старонцы мерапрыемства ў Facebook.

 

Назад