Адабраным кандыдатам будзе прапанавана пасада ў Вільні з нагрузкай у 40 гадзін на тыдзень. Новы кіраўнік Студэнцкай службы будзе працаваць у непасрэднай пададказнасці Рэктару ўніверсітэта.
Абавязкі кандыдата:
- Планаванне працы Службы ў адпаведнасці са стратэгіяй універсітэта, планаванне гадавога бюджэту Службы, распрацоўка каляндаря падзей і імпрэз;
- Арганізацыя і каардынацыя акадэмічнай падтрымкі па прынцыпе «адного вакна» (пазавучэбныя актыўнасці, пражыванне, візы і пасведчанне на жыхарства, аховы здароўя);
- Укараненне і каардынацыя студэнцкіх сацыяльных актыўнасцяў, валанцёрства;
- Інстытуцыйнае прадстаўніцтва ў міжнароднай сетцы Бард-каледжа;
- Каардынацыя праектаў студэнтаў-удзельнікаў канферэнцыі Engaged cеткі Бард-каледжа;
- Кансультацыі па складанні заявак на рэалізацыю праектаў, каардынацыя рэалізацыі праектаў;
- Арганізацыйная, кансультацыйная і інфармацыйная падтрымка асноўных падзей і імпрэз ва ўніверсітэце;
- Узаемадзеянне са Студэнцкім прадстаўніцтвам ЕГУ;
- Падтрыманне камунікацыі паміж студэнцкай супольнасцю ды адміністрацыяй ЕГУ.
Ключавыя навыкі кандыдата:
- Ступень магістра (ці эквівалент);
- Вольнае валоданне беларускай і рускай мовай, высокі ўзровень валодання ангельскай мовай. Валоданне літоўскай мовай з’яўляюцца перавагай;
- Высокія навыкі міжасабовага ўзаемадзеяння з фокусам на ўнутрана- і знешнеінстытуцыйнае ўзаемадзеянне ў шматкультурным асяроддзі;
- Досвед кіравання і арганізацыі, назапашаны ў аналагічнай арганізацыі; здольнасць адначасовай працы над некалькімі заданнямі і размеркаванне заданняў у прыярытэтным парадку;
- Гнуткасць і здольнасць выяўляць ініцыятыву ў агульнай працы арганізацыі.
Заявы прыймаюцца да 25 верасня 13:00 (па віленскім часе).
Заяўкі чакаюцца па эл. пошце jobs@ehu.lt і мусяць складацца з:
- Рэзюмэ;
- Афіцыйнага пацверджання наяўнасці вышэйшай адукацыі;
- Апiсання ўласнага бачання далейшага развіцця Студэнцкай службы (1 старонка).