Пытанне гендару ў відэагульнях у сучасных культурных даследваннях абмяркоўваецца асабліва горача. Асноўныя мэты варштату — пазначыць кропкі перасячэння гендарных даследванняў і даследванняў гульняў, а таксама паказаць, што вырашэнне актуальных праблемаў у гэтым полі магчыма шляхам цывілізаванай акадэмічнай дыскусіі.
Філолагі, культуролагі, сацыёлагі і даследчыкі медыя, а таксама ўсі, хто цікавіцца пытаннямі гендэру і даследваннямі гульняў, запрашаюцца да абмеркавання наступных тэм:
- Рэпрэзентацыя жанчын у відэагульнях: фемінісцкая крытыка;
- LGBTQ+ у гульнях: сэксуальнасць персанажаў, яе рэцэпцыя гульцамі;
- Шматаблічча варыянтаў гендару ў выдуманых сусветах відэагульняў;
- Гендарныя аспекты адрозненняў паміж гульнямі і гульцамі разнастайных краін і культур;
- Гульнявыя субкультуры, гендар і сацыяльны капітал;
- ды інш.
У першы дзень на варштаце выступяць маладыя даследчыкі з Усходняй Еўропы, якія спецыялізуюцца на гендарных аспектах, а таксама студэнты і маладыя навукоўцы, якія прайшлі конкурсны адбор. На другі дзень пройдзе круглы стол па найбольш актуальных праблемах гульняў і гендара, пра якія гаварылася на варштаце.
На варштат запрашаюцца ўсі, каго цікавяць гульні і/або гендар у кантэксце сучасных медыя. У даследнікаў гульняў ёсць магчымасць выступіць на варштаце ў ролі дакладчыка. Для гэтага трэба падрыхтаваць даклад працягласцю каля 25 хвілінаў ды скласці яго кароткую анатацыю 250-300 словаў. Заяўкі прымаюцца ад студэнтаў любых праграмаў, а таксама ад выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў, чыя прафесійная дзейнасць звязаная з відэагульнямі.
Важна! Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 8 кастрычніка. Каб прыняць удзел, запоўніце форму рэгістрацыі. Па любых пытаннях, звязаных з правядзеннем семінара, звяртайцеся па эл. пошце games.and.scholars@gmail.com
Варштат праводзіцца на англійскай мове. Заяўкі на іншых мовах не разглядаюцца, аднак дапускаецца пераклад напісаных раней дакладаў на англійскую мову. Ад удзельнікаў чакаецца валоданне мовай на ўзроўні Upper Intermediate і вышэй.
Галоўнымі крытэрамі адбору з’яўляюцца навуковая навізна, праца з актуальнымі публікацыямі па даследваннях гульняў і/або гендарным даследванням, а таксама наяўнасць арыгінальнага эмпірычнага матэрыялу. Заяўкі ацэньвае камітэт, які складаецца з выкладчыкаў ЕГУ і практыкаў індустрыі гульняў.
Паводле вынікаў конкурса будуць адабраны трое пераможцаў. Ім пакрыюць транспартныя выдаткі для падарожжа ў Вільню, а таксама дапамогуць з пражываннем. Маладыя даследчыкі, чые даклады не ўвойдуць у тройку лепшых, аднак пакажуць высокі патэнцыял, таксама атрымаюць запрашэнні, калі ў іх будзе магчымасць самастойна прыехаць у Вільню. Усе дакладчыкі змогуць прадставіць свае навуковыя працы калегам з іншых краінаў, выслухаць каштоўныя парады па паляпшэнні дакладаў, пазнаёміцца са шматлікімі магчымасцямі для даследчыкаў гульняў ува Усходняй Еўропе, і не толькі.
Усе дакладчыкі атрымаюць сертыфікаты, каб засведчыць іх удзел у варштаце.