Даследаванне вялося ў бібліятэках і архівах Іерусаліма (Цэнтральны архіў габрэйскага народа, архіў Яд-Вашэм, бібліятэка Габрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме, Нацыянальная бібліятэка Ізраіля), Вільні (Літоўскі дзяржаўны гістарычны архіў, бібліятэка Віленскага ўніверсітэта, бібліятэка Літоўскай акадэміі навук), Варшавы (Галоўны архіў старажытных актаў, бібліятэка Варшаўскага ўніверсітэта), а таксама Гродна (Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Гродне).
Вынікі даследавання прэзентаваліся на двух міжнародных канферэнцыях. Дац. Соркіна выступіла з дакладамі на XVII Міжнародным кангрэсе па юдаіцы (6-10 жніўня, Іерусалім) па тэме «The “neighborship lost”: contacts between Jewish and Belarusian intellectuals in the late 19th – early 20th century», а таксама падчас VII Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі (15-17 верасня, Варшава) з тэмай «Кантакты І канфлікты ў мястэчках Беларусі ў ХІХ ст. (паводле дакументаў Літоўскага дзяржаўнага гістарычнага архіва)».
Па выніках даследвання рыхтуюцца да друку два артыкулы і манаграфія.
Праект рэалізаваны пры падтрымцы Шведскага агенства па міжнароднаму супрацоўніцтву ў галіне развіцця (SIDA).