Дадатковы набор ладзіцца на дзённыя і дыстанцыйныя бакалаўрскія праграмы «Візуальны дызайн», «Еўрапейская спадчына», «Медыя і камунікацыя», «Сусветная палітыка і эканоміка» і на дзённую форму праграмы бесперапыннага навучання «Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза». Для асобаў з вышэйшай адукацыяй прапаноўваюцца магістарскія праграмы: «Візуальная пластыка», «Публічная палітыка» і «Развіццё культурнай спадчыны».
Падрабязанасці паступлення ў ЕГУ апісаныя ў адмысловым раздзеле сайта ўніверсітэта (па-руску).
Прыём уступных іспытаў па эсэ, кампазіцыі і ангельскай мове адбудзецца 8 і 10 жніўня ў Мінску. Па выніках разгляда анкет абітурыентаў Прыёмная камісія прыме рашэнне аб запрашэнні абітурыента на сумоўе. Абітурыенты, якія паступаюць на магістарскія праграмы, мусяць падрыхтаваць даследчы праект ды здаць анлайн-іспыт па ангельскай мове.
7 жніўня ў Мінску адмыслова для абітурыентаў Дадатковага набора адбудзецца традыцыйны «Дзень з ЕГУ». Падчас мерапрыемства абітуріенты бакалаўрскіх і магістарскіх праграм змогуць даведацца аб усіх дробязях паступленныя і вучобы ў ЕГУ.
Кансультацыі па паступленні |
Падаць анлайн-анкетуДа 11 жніўня |
Агульныя пытанні па правілах прыёма ды працэсе паступлення: recruitment@ehu.lt Skype: QuestionEHU Тэл.: +370 5 263 96 50 |