Дадатковы набор ладзіцца на наступныя праграмы (на падставе сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі).
Сталая форма:
- Бакалаўрская праграма «Еўрапейская спадчына»
- Праграма бесперапыннага навучання «Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза»
Працяглая (дыстанцыйная) форма:
- Бакалаўрская праграма «Візуальны дызайн»
- Бакалаўрская праграма «Медыя і камунікацыя»
- Бакалаўрская праграма «Сусветная палітыка і эканоміка»
Апроч гэтага, ЕГУ паведамляе аб пачатку суцэльна новай бакалаўрскай праграмы «Акторскае майстэрства», якая была падрыхтавана ў цеснай супрацы з Рускім драматычным тэатрам Літвы. На дадзены момант праграма знаходзіцца на стадыі рэгістрацыі. Прыём абітурыентаў на сталую форму дадзенай праграмы працягнецца да 3 верасня.
Для асобаў з вышэйшай адукацыяй (ступень бакалаўра, спецыяліста і інш.) Дадатковы набор ладзіцца на наступныя праграмы:
- Магістарская праграма «Візуальная пластыка»
- Магістарская праграма «Публічная палітыка»
- Магістарская праграма «Развіццё культурнай спадчыны»
Да 28 жніўня ЕГУ працягвае прыём заяў на доктарскую праграму па накірунку «Філасофія».
Падрабязная інфармацыя аб правілах паступлення ў ліберальны ўніверсітэт у Вільні месціцца па спасылцы.
Здаць уступныя іспыты па эсэ, кампазіцыі, мастацкім выкананні і англійскай мове ў гэтым годзе можна анлайн. З тэрмінамі здачы іспытаў запрашаем азнаёміцца тут.
Па выніках разгляда анкет абітурыентаў Прыёмная камісія прыме рашэнне аб запрашэнні абітурыентаў на анлайн-сумоўе. Абітурыенты, якія паступаюць на магістарскія праграмы, мусяць прадставіць даследчы праект па абраным навуковым накірунку і здаць анлайн-іспыт па англійскай мове.
Запрашаем азнаёміцца з 40 вэбінарамі, якія сёлета зладзілі студэнты, выпускнікі, выкладчыкі і супрацоўнікі ЕГУ для абітурыентаў і ўсіх тых, хто цікавіцца найбольш актуальнымі пытаннямі гуманітарных, сацыяльных навук і мастацтваў.
Кансультацыі па паступленні |
Даслаць анлайн-анкетуда 14 жніўня |
Агульныя пытанні па правілах прыёма і працэсу паступлення: recruitment@ehu.lt Skype: QuestionEHU Тэл.: +370 5 263 96 50 |