Дацэнт ЕГУ – сярод арганізатараў міжнароднай канферэнцыі ўва Украіне на тэму Рэфармацыі

Дацэнт Дэпартамента гісторыі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) Юрый Бачышча выступіў у якасці суарганізатара ІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Рэфармацыя: Усходнееўрапейскія вымярэнні», прысвечанай 500-гадоваму юбілею Рэфармацыі.

Канферэнцыя адбылася 13-15 красавіка ў Нацыянальным універсітэце «Астрожская Акадэмія» у старажытным горадзе Астрозе ўва Украіне. Мерапрыемства было ініцыявана Рэсурсна-даследчым цэнтрам Еўра-Азіяцкай Акрэдытацыйнай Асацыяцыі і арганізаванае ў межах праграмы святкавання будучага 500-годдзя пратэстанцкай Рэфармацыі. Мэта канферэнцыі – актывізаваць даследванні гісторыі рэфармацыйных плыняў у усходнееўрапейскім кантэксце, а таксама іх ролі ў царкоўных пераўтварэннях і грамадска-культурных працэсах пострэфармацыйнага перыяда.

Ад ЕГУ у складзе Аргкамітэта канферэнцыі прымаў удзел дацэнт Акадэмічнага дэпаратамента гісторыі Юрый Бачышча, які выступіў з вітальным словам на адкрыцці канферэнцыі і прачытаў даклад «Рэфармацыйныя інтэнцыі ў дзейнасці канцлера ВКЛ Астафея Валовіча» на пленарным пасяджэнні.

У другі і трэці дзень канферэнцыі пряцягнуліся пленарныя паседжанні на якіх дакладчыкі асвятлялі розныя аспекты рэфармацыйных працэсаў і гісторыю пратэстантызма як у агульнаеўрапейскім, так і ў мясцовых кантэкстах.

На канферэнцыю сабраліся каля сотні ўдзельнікаў з дакладамі, а таксама студэнты і выкладчыкі Астрожскай Акадэміі. Па выніках канферэнцыі будзе выданы зборнік матэрыялаў.

Назад