Кніга, падрыхтаваная дацэнтам ЕГУ, перакладчыкам і пісьменнікам Уладзіславам Івановым (Гарбацкім) і выдадзеная выдавецтвам «Скарына» (Лондан), змяшчае багаты матэрыял па гісторыі мовы, лексікаграфіі, фанетыцы, сацыялінгвістыцы і іншых галінах. Працы Ластоўскага ўтрымліваюць наватарскія і смелыя ідэі.
У анталогію ўвайшлі каля сямідзесяці артыкулаў і нататак, апублікаваных навукоўцам з 1912 па 1927 год. Кніга прызначана лінгвістам, этнографам, гісторыкам і ўсім, хто цікавіцца спадчынай Вацлава Ластоўскага.
Калекцыя будзе даступная анлайн у снежні ці на XXXI Кірмашы гістарычный кнігі, які пройдзе з 30 лістапада па 3 снежня ў Варшаве. Пра дату прэзентацыі ў Вільні будзе абвешчана пазней.
Зрабіць папярэднюю замову можна ў кнігарні выдавецтва, а прадмова і змест даступныя на сайце. Выхад кнігі запланаваны на сярэдзіну лістапада.