Дацэнт ЭГУ Ўладзіслаў Іваноў прыняў удзел у міжнароднай канфэрэнцыі

1-2 чэрвеня 2023 года дацэнт Дэпартамэнту сацыяльных навук ЭГУ Ўладзіслаў Іваноў прыняў удзел у міжнароднай канфэрэнцыі, арганізаванай катэдрай беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту.

Др. У. Іваноў выступіў з дакладам «Як перадаць па-беларуску зьяву небінарнасьці: новыя выклікі гендарнай лінгвістыкі». Упершыню на акадэмічным узроўні артыкулявалася нязручная і слаба распрацаваная тэма ў беларускіх сацыяльных і гуманітарных навуках. Выступ базаваўся ня толькі на тэарэтычных, але і практычных распрацоўках (апытаньне небінарных асобаў, мэтады гульні, рэканструкцыі, неалёгіі і параўнаньня зь іншымі мовамі).

З поўным тэкстам дасьледаваьня, як і іншымі вынікамі канфэрэнцыі можна будзе азнаёміцца ўвосень 2023 году, калі зьявіцца новы 23-і  нумар часопісу “Acta Albaruthenica”, што выходзіць Варшаўскім унівэрсытэце.

Назад

Галерэя