Новы дэмакратычны фонд быў заснаваны летась у снежні пяццю арганізацыямі: Інстытутам культуры Даніі, Моладзевай радай Даніі, International Media Support, 3F – Аб’яднанай федэрацыяй рабочых у Даніі і Канфедэрацыяй прамысловасці Даніі. Задачай Фонду з’яўляецца аказанне дапамогі краінам Усходняга партнёрства з мэтай паглыблення міжрэгіянальнага супрацоўніцтва і абмену вопытам паміж грамадзянскімі арганізацыямі і культурнымі і адукацыйнымі ўстановамі.
Грант, прадстаўлены ЕГУ для дапамогі беларускім студэнтам з’яўляецца адным з першых грантаў, выдзеленых Фондам з моманту яго заснавання. Раней Данія была адной з першых краін, якія падтрымалі беларускі ўніверсітэт-у-выгнанні пасля закрыцця ў Мінску і пераезду ў Вільню.
Раней Надзвычайным фондам ЕГУ была атрымана донарская дапамога з боку Літвы, Шведскага інстытута, Міністэрстваў замежных спраў Нарвегіі і Эстоніі.
Дзякуючы фінансавай падтрымцы еўрапейскіх партнёраў, студэнты і даследчыкі, якія падвергліся палітычнаму ціску ў Беларусі могуць працягнуць вучобу і даследчую дзейнасць у ЕГУ ва ўмовах адсутнасці ідэалагічнага ціску і атмасферы ліберальнай мадэлі адукацыі. Пачынаючы з верасня, ЕГУ было прынята 69 беларускіх студэнтаў і 13 даследчыкаў.
Універсітэт працягвае весці перамовы з міжнароднымі фондамі аб пашырэнні фінансавання. У выпадку станоўчага рашэння, яшчэ большая колькасць студэнтаў і даследчыкаў, якія падвергліся рэпрэсіям з боку ўладаў, змогуць працягнуць вучобу ў ЕГУ.