Пры стварэнні рэйтынгу Топ-30 у якасці асноўных крытэраў паспяховасці выступаюць дасягненні маладых бізнэсмэнаў ва ўзросце да 30 год, а таксама перспектывы роста іх кампаній. Больш за тое, улічваюцца магчымасці выхада іх бізнэса на глабальныя рынкі. Вельмі цешыць той факт, што як і ў мінулым годзе, у рэйтынгу Топ-30 самых паспяховых прадпрымальнікаў Беларусі сустракаюцца імёны былых студэнтаў ЕГУ, якія паспяхова прымяняюць свае веды на практыцы.
25-гадовы Вадзім Радзівіл скончыў бакалаўрскую праграму «Міжнароднае права» у 2014 г. і займаецца распрацоўкай праекту па вытворчасці радыяцыйных дазіметраў пад брэндам R-NOX. Ягоны стартап даказаў сваю эфектыўнасць, і за некалькі год каманда праекта павялічылася з 5 да 20 чалавек. Распрацаваная тэхналогія дапамагае не проста праводзіць замеры радыяцыйнага фона, але і сінхранізаваць гэтыя дадзеныя са смартфонам і ствараць мапу радыяцыйнага забруджвання. Кампанія Вадзіма вядзе сваю дзейнасць у двух краінах: у Беларусі адбываецца распрацоўка праекта, а ў Літве знаходзяцца спецыялісты па маркетынгу. Выпускнік ЕГУ спадзяецца, што ягоны праект зацікавіць буйнейшыя прадпрыемствы: лясныя гаспадаркі ды АЭС.
У рэйтынге Топ-30 найбольш перспектыўных беларускіх прадпрымальнікаў ужо другі год запар знаходзіцца Уладзіслаў Андросаў, выпускнік бакалаўрыята і магістратуры ЕГУ ў галіне інтэрпрэтацыі культурнай спадчыны і турызма. Уладзіслаў з’яўляецца заснавальнікам і ўладальнікам двух кампаній, якія паспяхова працуюць у сектары медыцынскага турызма. Адна з іх – «MedTravelBelarus» была першай у сваёй катэгорыі кампаніяй, якая штогод прапаноўвае паслугу лекавання ў беларускіх клініках для больш чым 700 замежных кліентаў. Апроч таго, выпускнік ЕГУ займаецца распрацоўкай выязнога медыцынскага турызма. Дзякуючы яго кампаніі «Elite Med» беларусы маюць магчымасць атрымаць абследаванне, лекаванне альбо рэабілітацыю ў клініках за мяжой ці на SPA курортах у Еўропе. Сёння Уладзіслаў з’яўляецца вядучым экпертам Беларусі ў галіне медыцынскага турызма, а таксама экспарта медыцынскіх паслуг. У 2014 годзе ён быў абраны «Выбітным выпускніком ЕГУ».