Падчас мерапрыемства будзе прапанавана магчымасць азнаёміцца з магістраскімі праграмамі ЕГУ, а таксама навуковымі і прафесійнымі перспектывамі, якія адкрываюцца для магістрантаў.
Важна! «Дзень магістра» з ЕГУ адбудзецца 4 чэрвеня ў Мінску ў каворкінгу «Хто такі Джон Голт?» (вул. Шорная 20-1Н). Рэгістрацыя ўдзельнікаў адбываецца па спасылцы.
Праграма «Дня магістра» з ЕГУ уключае прэзентацыі даследванняў, выступы гасцей, майстар-класы, сустрэчы з кіраўніцтвам і выкладчыкамі магістарскіх праграм.