ЕГУ пашырае інтэграцыю ў сістэму вышэйшай адукацыі Літвы

24 ліпеня 2024 года Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) наведаў віцэ-міністр адукацыі, навукі і спорту Юстус Нугарас. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны кірункі дзейнасці ЕГУ, перспектывы супрацоўніцтва і будучыня ўніверсітэта.

Выконваючы абавязкі рэктара д-р Вілюс Шадаўскас прадставіў унікальную місію ўніверсітэта ў кантэксце яго дзейнасці ў выгнанні. У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся актуальныя дасягненні ўніверсітэта, далейшая інтэграцыя ў сістэму адукацыі Літвы, магчымасці супрацоўніцтва з іншымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі і літоўскімі інстытутамі, рэформы па павышэнні якасці навучальных праграм, напрамкі развіцця навуковых даследаванняў і перспектывы аспірантуры.

Намеснік міністра Юстус Нугарас цікавіўся магчымасцямі працаўладкавання выпускнікоў ЕГУ ў Літве і іншых краінах. Было падкрэслена, што выпускнікі ЕГУ цэняцца працадаўцамі за свае моўныя навыкі (асабліва веданне славянскіх моў) і міжкультурную кампетэнцыю. Абмяркоўваліся напрамкі развіцця навучальных праграм ЕГУ і нішавыя вобласці рынку працы, дзе ЕГУ можа прапанаваць унікальныя кампетэнцыі.

Сустрэча завяршылася ўзаемнай дамоўленасцю аб імкненні да больш актыўнага супрацоўніцтва і камунікацыі ва ўсіх сферах дзейнасці.

Назад

Галерэя