ЕГУ запрашае на Artes Liberales-2017 «Эпоха рэвалюцый» у Мінску

З 8 па 30 красавіка ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» у Мінску пройдзе шосты адукацыйна-мастацкі фестываль Дэпартамента медыя Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Artes Liberales. На тры тыдні прастора галерэі зноў стане адкрытым універсітэтам вольных мастацтваў і навук (лат. – artes liberales), даступным для ўсіх і кожнага.

Artes Liberales 2017 – гэта больш за 40 падзей: выстава Сяргея Шабохіна, публічныя лекцыі даследчыкаў і экспертаў з Беларусі і іншых краін Еўропы, дыскусіі на актуальныя тэмы, майстар-класы, прэзентацыі, перформансы, канцэрты эксперыментальнай музыкі і тэматычныя кінапаказы з абмеркаваннямі.

Тэма праекта ў 2017 годзе — «Эпоха рэвалюцый».

У 2017 спаўняецца сто год Кастрычніцкай рэвалюцыі, якая радыкальна змянілал рух гісторыі і карту свету. Аднак, мы хочам пашырыць поле даследванняў і разгледзець ідэю рэвалюцыі ў розных сацыяльных кантэкстаў і тэарэтычных дыскурсах.

Палітычныя, тэхналагічныя, камунікатыўныя, культурныя і прамысловыя рэвалюцыі адбываліся на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва шмат разоў. Асабліва часта і імкліва – у апошняе стагоддзе. Але рэвалюцыйныя працэсы нярэдка зацягваліся на дзесяцігоддзі ці нават стагоддзі, таму казаць аб іх як аб адзінкавых Падзеях – складана і некарэктна. Гэта асабліва датычыцца навуковых адкрыццяў і эпістэмалагічных паваротаў у сацыяльных і гуманітарных навуках. Кожны такі паварот змяняе спосаб бачання свету і нашае ўяўленне аб пабудове грамадства і «прыродзе» чалавека.

У межах нашага праекта мы хацелі б абмеркаваць, як змянілася само ўяўленне пра рэвалюцыю і якую ролю ў гэтым граюць актуальныя ці нядаўнія падзеі, новыя тэорыі і практыкі. Як прыходзіць усведамленне таго, што «надышла новая эпоха» і што «свет ніколі не будзе ранейшым»? Як адбываюцца і зацвярджаюцца нябачныя рэвалюцы ў асобных абласцях сацыяльнага жыцця і ў навуковым пазнанні? І, нарэшце, якім чынам у сучасных палітычных перформансах, медыйных рэпрэзентацыях, а таксама ў мастацкіх практыках актуалізуецца і перафармулюецца ідэя Рэвалюцыі?

Адкрыццё Artes Liberales 2017 і выставы Сяргея Шабохіна 8 красавіка а 19:00 (Галерэя «Ў», Мінск, пр. Незалежнасці, д. 37а).

Удзельнікі Artes Liberales 2017:

Замежныя ўдзельнікі: Влодко Боднар (Украіна), Agnieszka Wiśniewska (Польшча), Lina Dokuzović (Аўстрыя), Саша Закревска \ Poly Chain (Украіна), Нікіта Кадан (Украіна), Dawid Krawczyk (Польшча), Яніна Пруденко (Украіна), Gerald Raunig (Аўстрыя), Elske Rosenfeld (Германія), Ela Rutkowska (Польшча), Mikołaj Syska (Польшча), Xavier Le Torrivelec (Францыя), Adam Frankiewicz \ Grupa Etyka Kurpina (Польшча), Margarita Jankauskaite (Літва).

Удзельнікі з Беларусі: Тацяна Арцімовіч, Агнія Асановіч, Дзмітры Бойчанка, Алег Брэскі, Юлія Васільева, Аляксандр Вашкевиіч, Павел Вайніцкі, Міхаіл Волчак, Віталь Гармаш, Андрэй Горных, Святлана Ермаковіч, Аляксандра Ігнатовіч, Ганна Карпенка, Вікторыя Канстанцюк, Аляксандр Лісаў, Валянціна Мароз, Павел Няхаеў, Аляксей Пікулік, Ірына Раманава, Галіна Русецкая, Антаніна Серакова, Ала Сакалова, Іна Соркіна, Андрэй Сцяпанаў, Сцяпан Стурэйка, Альміра Усманава, Сяргей Хареўскі, Андрэй Чарнякевіч, Тацяна Чуліцкая, Сяргей Шабохін, Ксенія Шталенкава, Тацяна Шчытцова, Кацярына Янчэўская і іншыя даследчыкі і мастакі.

Падрабязней аб праекце:

Праграма і каляндар падзей
Канцэпцыя

Кантакты / інфа-рэсурсы:

E-mail: artesliberales.by@gmail.com
Сайт: http://artes-liberales.by
Facebook: https://facebook.com/Artes.Liberales.Belarus
VK: https://vk.com/artesliberales_minsk

Каманда:

Кіраўнік праекта – Альміра Усманава
Куратары – Павел Няхаеў, Тацяна Арцімовіч
Менеджеры праекта – Вольга Салахеева, Ганна Карпенка, Кірыл Калбаснікаў

Партнёры праекта ў 2017 годзе:

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, Галерэя «Ў» (Мінск), Лабараторыя даследванняў візуальнай культуры і сучаснага мастацтва (Літва), ERSTE Foundation (Аўстрыя), Праграма ЕС і Ўсходняга партнёрства «Культура і крэатыўнасць», Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, Foundamental Network (Беларусь), Платформа перфарматыўных практык «зЕрне» (Беларусь), часопіс pARTisan (Беларусь), Art Aktivist (Беларусь), Музей Заіра Азгура (Беларусь), Press Club (Беларусь) і іншыя.

Назад