Як адзіны ў Еўропе ўніверсітэт у выгнанні, ЕГУ фінансуецца прыватнымі фондамі і донарамі, Еўрапейскай камісіяй, Урадамі больш чым 15 краін, у тым ліку Швецыя, Літва і ЗША, а таксама падтрымліваецца студэнтамі праз плату за навучанне. Згодна з мэтамі Балонскага працэсу, ЕГУ прытрымліваецца прынцыпаў адукацыі ў галіне вольных навук, мастацтваў і гуманітарных навук як неабходнага падмурка для паспяховай кар’еры і для станаўлення адкрытага, крэатыўнага і дэмакратычнага грамадства. ЕГУ з’яўляецца істотнай інтэлектуальнай пляцоўкай у геаграфічным і інтэлектуальным памежжы між Усходняй і Заходняй Еўропай.
Місія ЕГУ палягае ў тым, каб студэнты бакалаўрыяту, магістратуры і дактарантуры пашыралі свой кругагляд, у той самы час не парываючы повязяў з радзімай і захоўваючы ўласную культурную ідэнтычнасць. Студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта прымаюць актыўны ўдзел у праграмах мабільнасці ў вышэйшай адукацыі, міжнародных даследчых праектах і канферэнцыях па ўсёй Еўропе.
Адабраны кандыдат будзе працаўладкаваны на 5 (пяць) гадоў з дамоўленым заробкам і ўмовамі працаўладкавання. Як кіраўнік ЕГУ, Рэктар забяспечвае рэалізацыю безумоўнай якасці вучэбнага працэса і праграм, паляпшае фінансавую ўстойлівасць і ўзаемадзейнічае з партнёрамі і донарамі ад імя ўніверсітэта. Рэктар нясе адказнасць перад Кіраўнічай радай, а таксама наўпрост узаемадзейнічае з супрацоўнікамі адміністрацыі, якія кіруюць шматнацыянальным акадэмічным і адміністрацыйным калектывам. Рэктар ёсць цэнтральнай фігурай у структуры кіравання ўніверсітэтам ды забяспечвае, што інтарэсы ўсёй універсітэцкай супольнасці бяруцца пад увагу Кіраўнічай радай у працэсе прыняцця рашэнняў. Апроч гэтага, Рэктар адказны за знешнюю інстытуцыйную рэпрэзентацыю ўніверсітэта.
Асноўныя абавязкі
- Кіраваць падрыхтоўкай і выкананнем мэтай, адзначаных у місіі і стратэгічным плане ЕГУ;
- Забяспечыць кіраванне ЕГУ і арганізацыю працы ўніверсітэта па разнастайных накірунках, у тым ліку акадэмічную, адміністрацыйную і фінансавую дзейнасць;
- Уключыцца ў працу органаў кіравання ЕГУ і забяспечыць выкананне іх рашэнняў;
- Забяспечыць найвышэйшыя стандарты ў галіне выкладання і даследванняў, што прывядзе да павелічэння колькасці студэнтаў.
Асноўныя кваліфікацыйныя патрабаванні
- Доктарская (PhD) ці эквівалентная ступень у адпаведнай акадэмічнай галіне;
- Мінімум 15-гадовы вопыт выкладання і навукова-даследчай дзейнасці на ўніверсітэцкім узроўні, пажадана ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук, у тым ліку і адпаведны вопыт у галіне міжнароднага ўніверсітэцкага супрацоўніцтва;
- Мінімум 5-гадовы вопыт працы на высокай кіруючай пасаде ў галіне вышэйшай адукацыі;
- Вопыт працы са структурамі Еўрапейскага саюза, у тым ліку ўзаемадзеянне з еўрапейскімі праграмамі і/ці праектамі;
Вольнае валоданне англійскай мовай. Валоданне беларускай і/ці рускай мовай, а таксама валоданне іншымі еўрапейскімі мовамі ўлічваецца ў якасці станоўчага фактара; - Веданне рэгіянальнага сацыякультурнага кантэксту ды вопыт універсітэцкай працы ў постсавецкім рэгіёне Усходняй Еўропы ці краін Балтыі ўлічваецца ў якасці перавагі.
Пасада Рэктара ўключае штодзённая адміністрацыйнае кіраванне ўніверсітэтам у цесным супрацоўніцтве з рознымі групамі і адзінкамі ў разнастайных галінах: выкладанне і навучанне, навуковыя даследванні, адміністраванне, фінансавая дзейнасць, выкананне нацыянальных і міжнародных патрабаванняў. На гэтай падставе прэтэндэнты мусяць прадэманстраваць грунтоўны акадэмічны і менеджарскі вопыт.
Заняцце пасады Рэктара немагчыма без наяўнасці моцных і раней пацдверджаных лідарскіх і камунікатыўных здольнасцяў.
Апошні тэрмін падачы намінацый і заявак: 20 верасня да 12:00 (поўдзень) па цэнтральнаеўрапейскім часе.
Для падачы заяўкі
Кандыдат мусіць даслаць ліст на jobs @ ehu.lt з апісаннем таго, як ён/яна адпавядаюць заяўленым вышэй характарыстыкам, сферам адказнасці і патрабаванням. Заяўка мусіць уключаць:
- Рэзюмэ разам са спісам акадэмічных публікацый;
- Афіцыйныя дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць у кандыдата найвышэйшай з атрыманых ім/ёй навуковых ступеняў;
- Імёны, адрасы эл. пошты і кантактныя тэлефоны мінімум 3 (трох) прафесіяналаў-рэкамендуючых асоб.
- У дачыненні да ўсёй прадстаўленай кандыдатамі інфармацыі будзе забяспечвацца канфідэнцыйнасць.
Прыкладны каляндар Конкурсу
- Прыём заявак: да 20 верасня.
- Лонг-ліст кандыдатаў: да канца верасня
- Камітэт па адборы складае шорт-ліст: да сярэдзіны кастрычніка
- Сумоўе Камітэта па адборы з адабранымі кандыдатамі: да сярэдзіны лістапада
- Прыняцце Агульным сходам сузаснавальнікаў выніковага рашэння: да пачатку-сярэдзіны снежня
- Пачатак працы новага Рэктара: у першай чвэрці 2018 г.
Калі ў вас ёсць канкрэтныя пытанні наконт гэтай вакансіі, калі ласка, звяртайцеся да сп-ні Далі Камінскайтэ, кіраўніцы Аддзела персанала ЕГУ па эл. пошце dalia.kaminskaite@ehu.lt альбо +370 686 58870.
У адпаведнасці з палітыкай падбору кадраў ЕГУ, кандыдаты не дыскрымінуюцца на падставе ўзросту, колеру скуры, фізічных недахопаў, этнічнай прыналежнасці, грамадзянскага стану, нацыянальнасці, расы, веравызнання, гендару, сэксуальнай арыентацыі ці любых іншых якасцяў, абароненых законам.