Фэст Artes Liberales 2016: «Паэтыка працы»

Акадэмічны дэпартамент медыя Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) запрашае на пяты штогадовы адукацыйна-мастацкі фэст Artes Liberales, які адбудзецца ў галерэі «Ў» у Мінску. Тэма фэста ў 2016 годзе: «Паэтыка працы».

Artes Liberales – гэта каля 50 мерапрыемстваў: выставы, лекцыі, дыскусіі, майстар-класы, прэзентацыі, перформансы, канцэрты і кінапаказы.

Artes Liberales – гэта фестываль ідэй і арт-праектаў, створаных маладымі людзьмі, якія вывучаюць вольныя мастацтвы і імкнуцца прапанаваць сваё бачанне навакольнай рэчаіснасці ў мастацкай і медыяльнай форме.

5-30 красавіка галерэя «Ў» (пр-т Незалежнасці 37А, Мінск) ператворыцца ў адкрыты ўніверсітэт — даступны ўсім і кожнаму.

Поўная праграма фэста даступна па спасылцы.

Асноўны фокус праекта ў 2016 годзе — «Паэтыка працы»:

Выносячы «працу» на першы план (і прапануючы асэнсаваць яе «адным кадрам») у межах нашага праекта, мы хацелі б абмеркаваць разнастайныя модусы разумення «працы» (і стаўлення да яе) ў гістарычным і сучасным кантэкстах, у глабальных і лакальных каардынатах, а таксама – разгледзець працу ня толькі як эканамічную ці сацыяльную катэгорыю, але і як аб’ект рэпрэзентацыі. Важна зразумець, як суадносяцца паміж сабою Форма і Ідэалогія ў вытворчасці рэжымаў бачнасці розных відаў працы, і чаму «паэтыка працы» непарыўна звязаная са сцэнаю палітыкі.

У межах Artes Liberales – 2016 пройдзе выстава «Праца адным кадрам. Праект Анце Эман і Харуна Фарокі» (пры падрымцы Інстытута імя Гётэ ў Мінску).

Асноўныя тэматычныя блокі Artes Liberales, 2016:

«Праца адным планам»: ад паэтыкі кіно да палітыкі рэпрэзентацыі Нематэрыяльная праца: рэжымы «бачнасці»
Праца – паміж свабодай і прымусам
“Працоўны рэзеэрв”: гендар і праца ў (пост)індустрыйную эпоху
Калізіі крэатыўнай эканомікі ў лакальных каардынатах
“Чалавек працы” у лічбавую эпоху, або будучыня кагнітарыяту

Прасторы працы і будучыня гарадоў
Listening [to the] industry: слухаючы індустрыю \ індустрыя слухання
Візуальныя гісторыі індустрыялізацыі

Удзельнікі праекта:

Анце Эман (Нямеччына), Дэтлеф Герыке (Нямеччына/Літва), Гюлай Гюн (Нямеччына), Сафія Табатадзэ (Грузія), Йяана Сакалоўска (Польшча), Таццяна Шчытцова (Беларусь), Ірына Глухава (Беларусь), Фелікс Акерман (Нямеччына/Польшча), Ганна Катоміна (Расія), Галіна Арлова (Расія), Жульет Рэн (Францыя), Бэнджамін Коўп (Велікабрытанія/Польшча), Давідэ Ламбарда (Італія), Таццяна Арцімовіч (Беларусь), Уладзімір Шчэрбань (Беларусь), Сяргей Харэўскі (Беларусь), Ірына Раманава (Беларусь), Андрэй Чарнякевіч (Беларусь), Вольга Сасункевіч (Беларусь), Андрэй Горных (Беларусь), Павел Няхаеў (Беларусь), Марына «Руся» Шукюрава (Беларусь) і іншыя запрошаныя лектары, мастакі і музыкі.

Нашы кантакты \ інфа-рэсурсы:

Кіраўнік праекта — прафесар Альміра Усманава
Куратар выставы «Праца адным кадрам» – Лена Прэнц
Каардынатары праекта – Кірыл Калбаснікаў, Наталля Ненарокамава
Куратар аўдыёвізуальнай праграмы – Павел Няхаеў
Куратар кінапраграмы – Аляксандра Ігнатовіч

Эл. пошта: artesliberales.by@gmail.com
Сайт: http://artes-liberales.by
Facebook: http://facebook.com/Artes.Liberales.Belarus

Падрабязней пра праект:

Канцэпцыя – http://artes-liberales.by/en/2016-edition/idea/
Праграма і каляндар – http://artes-liberales.by/en/2016-edition/program/
Гісторыя праекта — 2015 , 2014, 2013, 2012

Партнёры Artes Liberales 2015:

Галерэя “Ў” (Мінск), Інстытут імя Гётэ (Беларусь), Лабараторыя даследванняў візуальнай культуры і сучаснага мастацтва ЕГУ (Вільня), ERSTE Foundation (Аўстрыя), Ambassade de France à Minsk, Foundamental Network (Беларусь), Платформа перфарматыўных практык «зЕрне» (Беларусь), часопіс pARTisan (Беларусь), 34mag.net, UNISEX і іншыя.

Назад