Журы, у склад якога ўвайшлі выкладчыкі і студэнты Дэпартамента сацыяльных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта абралі найлепшыя працы. Работы ўдзельнікаў былі прадастаўлены журы для ацэнкі ў ананімізаваным выглядзе.
У конкурсе прынялі ўдзел не толькі студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта, але і іншыя жадаючыя. Журы прыняло для ацэньвання і іх працы.
Прызавыя месцы былі размеркаваны наступным чынам:
- Першае месца: фота студэнткі праграмы «Візуальная пластыка» Маргарыты Ляўчук (у суаўтарстве з Андрэем Ткачовым). Здымак зроблены падчас маршу ў Вільні ў Дзень Волі 25.03.2021;
- Другое месца: фота «Жыве!» студэнткі праграмы «Сусветная палітыка і эканоміка» Аляксандры Вілюхі.
- Трэцяе месца падзялілі вонкавыя ўдзельнікі, якія далучыліся да конкурсу дзякуючы анонсу ў сацыяльных сетках EГУ, а менавіта фота Данатаса Акманавічуса з «Шляху Свабоды»/«Балтыйскага Шляху-2020» (23.08.2020) і фота Анджэя Пукшты «Пагоня ў Жырмунах» (снежань 2021).
Пераможцы конкурсу атрымаюць кнігі па палітычнай тэматыцы.
Работы ўсіх удзельнікаў будуць раздрукаваны і вывешаны ў калідоры на другім паверсе корпуса ЕГУ з 24 студзеня. Запрашаем усіх жадаючых да азнаямлення.
Дзякуем усім, хто прыняў удзел у конкурсе, за тое, што падзяліліся з намі фота і.. «Жыве Беларусь»!