Члены Парламента Францыі наведалі ЕГУ

Фота: Kilimas Arts

14 чэрвеня дэлегацыя членаў Нацыянальнай Асамблеі Францыі ў рамках візіту ў Літву наведала Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ). Адной з ключавых мэтаў візіту стала знаёмства са студэнтамі ўніверсітэта. Падчас сустрэчы студэнты і члены дэлегацыі прынялі ўдзел у жывой дыскусіі і падзяліліся сваім бачаннем актуальных сацыяльных і палітычных працэсаў.

У склад дэлегацыі ўвайшлі дэпутаты ніжняй палаты Парламента Францыі Фрэдэрык Пеці, Соня Крымі, Жан-Мішэль Клемент, а таксама асістэнт-адміністратар Камітэта па замежных справах Нацыянальнай Асамблеі Францыі Алізе Руфін.

Рэктар праф. Сяргей Ігнатаў сустрэў членаў дэлегацыі і абмеркаваў з імі апошнія падзеі ў Беларусі, а таксама падзяліўся позвай асноўных пытанняў і задач, якія стаяць перад універсітэтам. Рэктар выказаў падзяку Еўрапейскаму саюзу і Францыі за падтрымку.

Пасля сустрэчы з прадстаўнікамі ўніверсітэта, члены дэлегацыі прынялі ўдзел у дыскусіі са студэнтамі. Падчас сесіі пытанняў і адказаў студэнты звярнуліся да членаў дэлегацыі з шэрагам пытанняў, звязаных з сітуацыяй у Беларусі, уплывам Расіі на тое, што адбываецца ў краіне, планаванымі санкцыямі супраць палітычнага рэжыму Лукашэнкі, магчымай фінансавай падтрымкай студэнтаў і інш.

Дэпутаты пазначылі сваю занепакоенасць пагаршэннем становішча ў краіне і выказалі надзею на ўрэгуляванне сітуацыі за кошт граматных і паслядоўных дзеянняў з боку ЕС.

Падчас працы ўніверсітэта ў Мінску, у ЕГУ існаваў франка-беларускі факультэт палітычных і грамадскіх навук. Пасля пераезду ЕГУ ў Вільню Францыя была ў ліку краін, якія аказалі падтрымку Еўрапейскаму гуманітарнаму ўніверсітэту.

Назад

Галерэя