Прыём анкет абітурыентаў пачынаецца з 3 студзеня. Каб стаць студэнтам ужо ў сакавіку 2022 г., неабходна да 10 лютага (уключна) здзейсніць некалькі важных, але простых крокаў:
- прадаставіць дыплом аб вышэйшай адукацыі (дыплом бакалаўра/ спецыяліста /магістра) і іншыя абавязковыя дакументы;
- пацвердзіць валоданне англійскай мовай на ўзроўні B2 або вышэй;
- запоўніць анлайн-анкету;
- прайсці матывацыйнае анлайн-субяседаванне.
Для тых, у каго няма магчымасці пацвердзіць узровень ведання англійскай мовы, 11 лютага пройдзе анлайн-экзамен па англійскай мове.
Важна адзначыць, што на падставе партфоліё (дасягненняў паступаючых) у ЕГУ можна атрымаць 50% ці 100% грант на пакрыццё кошту навучання за семестр. Прыём партфоліё будзе ажыццяўляцца з 3 студзеня па 7 лютага. Даведацца пра ўсе падрабязнасці аб правілах паступлення ў магістратуру ЕГУ можна, прайшоўшы па спасылцы.
Па словах аднаго з вядучых выкладчыкаў праграмы, дац. Дэпартамента сацыяльных навук Уладзіслава Іванова: «Важнасць і неабходнасць гендарнай магістратуры ЕГУ ў рэгіёне абумоўлена акадэмічнай і палітычнай эвалюцыяй. Яна зробіць даследаванні ў галіне сацыялогіі і сумежных дысцыплін больш заўважнымі і, несумненна, стане месцам інтэлектуальных і практычных сустрэч і ўзаемаабмену, але, перш за ўсё, дазволіць перадачу гендарных ведаў праз акадэмічны канал.
Таксама ступень магістра мае вялікае грамадскае значэнне: яна адказвае палітычным патрабаванням часу і патрабаванням грамадзянскай супольнасці, рыхтуючы спецыяліста_к_ў, якія змогуць вырашаць важныя сацыяльныя і палітычныя праблемы, такія як: гендарная палітычная асіметрыя ў правах і абавязках, гендарная няроўнасць у аплаце працы, гвалт у адносінах да жанчын, сексізм у грамадстве, СМІ і публічным дыскурсе, гендарныя стэрэатыпы і г.д.».
Праграма «Гендарныя даследаванні» была распрацавана пры ўдзеле прадстаўнікоў выкладчыцкага складу ЕГУ – спецыялістаў у галіне гендарных даследаванняў з шматгадовым стажам і запрошаных спецыялістаў з іншых краін, а таксама студэнткі пятага курса дыстанцыйнай формы навучання праграмы «Медыя і камунікацыя» Караліны Рынкевіч, актывісткі студэнцкага праекта «Фемчацвер» і Цэнтра гендарных даследаванняў ЕГУ.
Навучальны план праграмы складзены такім чынам, каб падрыхтаваць высокакваліфікаваных сацыёлагаў, здольных сістэматычна аналізаваць актуальныя сацыяльныя з’явы і праблемы, звязаныя з рознымі гендарнымі катэгорыямі, ажыццяўляць падрыхтоўку і рэалізацыю праектаў сацыялагічных даследаванняў і прапаноўваць магчымыя рашэнні сацыяльных праблем, звязаных з гендарнымі нормамі. Напрыклад, сярод прадметаў, якія трэба прайсці будучым студэнтам праграмы, ёсць як асабліва практычныя прадметы, звязаныя з гендарнымі даследаваннямі, напрыклад, «Сацыялогія гендара і сэксуальнасці», «Якасныя метады гендарных даследаванняў», «Фемінізм: палітыка, тэорыя, практыка», так і прадметы, якія прапануюць міждысцыплінарны падыход і даюць студэнтам веды ў галіне права, паліталогіі і іншых навук.
Новая магістарская праграма заснавана на шматгадовай практыцы і традыцыі ЕГУ ў галіне гендарных даследаванняў, паколькі падобная праграма ўжо была рэалізаваная ўніверсітэтам падчас працы ў Беларусі і на працягу доўгага часу заставалася адзінай праграмай па гендарных даследаваннях у рэгіёне. Апроч гэтага, у 1997 годзе пры ўніверсітэце быў заснаваны згаданы вышэй Цэнтр гендарных даследаванняў, які працягвае актыўную навукова-даследчую дзейнасць і дагэтуль. Нягледзячы на гэта, гэтая праграма з’яўляецца адзінай паўнавартаснай магістарскай праграмай па гендарных даследаваннях у Літве і Беларусі!
Навучанне на праграме будзе доўжыцца паўтара года і ажыццяўляцца на англійскай мове ў змешанай (англ. «blended») форме, якая спалучае вочнае навучанне ў Вільні і дыстанцыйнае навучанне.
Пасля заканчэння навучання выпускнікі праграмы змогуць працаваць сацыёлагамі, кансультантамі, аналітыкамі нацыянальных і міжнародных даследчых цэнтраў, супрацоўнікамі ўрадавых і няўрадавых арганізацый, супрацоўнікамі кадравых службаў і агенцтваў, медыя-агенцтваў, адукацыйных устаноў і інш.
Зацікаўлены, але ўсё яшчэ засталіся пытанні? Атрымайце кансультацыю аб паступленні, напісаўшы нам па адрасе recruitment@ehu.lt, а таксама па Skype QuestionEHU ці на Facebook-старонцы ўніверсітэта.
*Навучанне па праграме пачнецца ў сакавіку 2022 года, калі будзе сабрана група з 12 чалавек. У іншым выпадку, навучанне па праграме «Гендарныя даследаванні» пачнецца ў кастрычніку 2022 года.