“Гісторыя аднаго роду…”

Цэнтр беларускіх і рэгіянальных даследванняў ЕГУ запрашае! 25 кастрычніка, у гэтую пятніцу, а 17-ай гадзіне ў 303 аўдыторыі, адбудзецца презентацыя і абмеркаваньне кнігі “Багдановічы. Гісторыя аднаго роду”. Гэтая кніга пра род Багдановічаў — вялікі і разгалінаваны, што ён бярэ пачатак у Беларусі, на Ашмяншчыне. Кніга змяшчае архіўныя звесткі пра папярэднія пакаленні Багдановічаў ад пачатку XVIII стагоддзя, успаміны людзей з гэтага роду і яго адгалінаванняў, а таксама багаты ілюстрацыйны матэрыял.
У сустрэчы прымуць удзел выдавец і ўкладальнік кнігі, стваральнікі і ўдзельнікі праекту, выкладчыкі Дэпартаманта гуманітарных навук і мастацтваў. Мадэратар – Сяргей Харэўскі
Імпрэза адбудзецца у 25-га кастрычніка, у Еўрапейскім Гуманітарным унівэрсітэце, а 17:00, у 303 аўдыторыі (3 паверх)

Назад