Спыніць вайну! Зварот беларускай інтэлігенцыі

Фота: Kilimas Arts

Ад імя беларускай інтэлігенцыі рашуча пратэстуем супраць вайны, распачатай кіраўніцтвам Расійскай Федэрацыі. Напад расійскіх войск на тэрыторыю Украіны з’яўляецца актам агрэсіі супраць суверэннай і незалежнай дзяржавы. Расійская Федэрацыя парушыла прынятыя цывілізаваным светам нормы міжнародных адносін, праігнаравала шлях мірных перамоў і распачала вайну, якая пагражае міру ў Еўропе і ва ўсім свеце.

Беларускі народ, як і народы Украіны і Расіі, добра памятае пра падзеі 80-гадовай даўніны, калі была распачата Другая сусветная вайна. Яна стала трагедыяй, у якую быў уцягнуты ўвесь свет. Тыя, хто непасрэдна прычыніўся да распальвання вайны, былі асуджаны міжнародным Нюрнбергскім трыбуналам і ўвайшлі ў гісторыю як найвялікшыя злачынцы супраць чалавека і чалавечнасці. На жаль, сёння даводзіцца яшчэ раз нагадваць пра гэта.

Выказваем сваю салідарнасць з народам Украіны і патрабуем ад кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі неадкладна спыніць ваенныя дзеянні і вывесці войскі з тэрыторыі Украіны, а таксама з тэрыторыі Беларусі.

Па спасылцы можна далучыцца да звароту. Падпісанты.

Назад