Інтэрв’ю з Уладзіславам Івановым (Гарбацкім), дацэнтам Дэпартамэнту сацыяльных навук ЕГУ

Дацэнт ЕГУ Уладзіслаў Іваноў даў вялікае інтэрв’ю выданню Новы Час. Выкладчык падзяліўся сваёй гісторыяй эміграцыі, расказаў аб даследчых інтарэсах – моўнай і гендэрнай палітыцы, грамадзянскім актывізме і квір-ідэнтычнасці.

Ніжэй – фрагмент інтэрв’ю. Поўны тэкст даступны па спасылцы.

«Для мяне Беларусь, беларусы — гэта перадусім прыналежнасць да Еўропы, еўрапейскасць. І я ведаю, што гэта адразу шакуе многіх: як гэта так? Я не перакрэсліваю «тутэйшасць», беларускасць. Проста для мяне беларус — гэта еўрапеец, а «еўрапеец» — гэта адразу прывязка да пэўнай нацыі, пэўнай культуры. Мы ўвесь час пра гэта забываем. Таму я не баюся ставіць гэта на першае месца. Еўрапейскасць дазваляе захаваць сваю ідэнтычнасць».

Назад