Уладзіслаў Іваноў прыняў удзел у міжнародным сацыялінгвістычным калоквіюме ў Трэнта

26-29 чэрвеня лектар Дэпартамента сацыяльных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) Уладзіслаў Іваноў прыняў удзел у буйным міжнародным сацыялінгвістычным калоквіюме «Мова і тэрыторыя-4» (Colloque International Conference Langue et Territoire 4) у Трэнта (Італія).

Д-р Іваноў выступіў з дакладам «Аб фэномэне auto-odi ў Беларусі (аб моўнай саманянавісьці беларусаў)» (Du phénomène d’auto-odi (la haine de soi) au Bélarus). Традыцыйна калоквіюм збірае франка-італьянскіх даследчыкаў мовы, апошнім часам калоквіюм ператварыўся ў адну з найвялікшіх платформаў, на якой сустракаюцца сацыялінгвісты ўсёй франкафоніі і італафоніі свету.

Праграма калоквіюму даступна па спасылцы.

Назад