У Вільні адбылося першае паседжанне Кіраўнічай рады

14 лютага адбылося першае паседжанне Кіраўнічай рады Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) у новым складзе. Апроч іншых пытанняў парадка працы, былы Прэм’ер-міністар Літвы Андрус Кубілюс быў абраны старшынём, а д-р Мегакліс Петмезас з Шэфілдскага ўніверсітэта — намеснікам старшыні Кіраўнічай рады.

Падчас паседжання чальцы Кіраўнічай рады абмеркавалі шырокае кола пытанняў, якія звязаны са станам рэчаў ва ўніверсітэце, рэалізацыяй Стратэгіі 2019-2024, а таксама ўзроўнем навуковай і творчай дзейнсаці выкладчыкаў Універсітэта.

Дзякуючы ўдзелу прадстаўнікоў Шведскага агенцтва па міжнародным супрацоўніцтве ў галіне развіцця і Дэлегацыі Еўрапейскага саюза ў Беларусі, чальцы Кіраўнічай рады змаглі абмеркаваць стан донарскай падтрымкі беларускага Універсітэта-у-Выгнанні.

Чальцы Кіраўнічай рады таксама сустрэліся з прадстаўнікамі студэнцкай супольнасці, у тым ліку кіраўніцтвам Студэнцкага прадстаўніцтва і абмеркавалі, якім чынам перавагі ліберальнай мадэлі адукацыі ЕГУ могуць быць прапанаваны шырэйшаму колу студэнтаў з Беларусі і ўсяго рэгіёна.

Назад