Калядная паштоўка пераможцы будзе разасланая ўсім супрацоўнікам, партнёрам і сябрам ЕГУ. Пераможца атрымае заахвочвальны ганарар у памеры €50, а ўдзельнікі, што зоймуць другое і трэцяе месцы – сувеніры з сімволікай ЕГУ.
Дасылайце свае электронныя паштоўкі на адрас contest@ehu.lt да 7 снежня. Аб’ява пераможцы – 9 снежня.
Перад тым, як выслаць свае работы, калі ласка, уважліва азаёмцеся з патрабаваннямі:
- Паштоўка павінна быць падрыхтаваная ў 4 моўных версіях (ангельская, беларуская, літоўская, расейская);
- Візуальны змест павінен асацыявацца з універсітэтам, Калядамі;
- Павінен выкарыстоўвацца традыцыйны лагатып ЕГУ.
Поспехаў!