Калі Вы старшакласнік або выпускнік школы, гімназіі, ССНУ і марыце аб паступленні ў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт — не прапусціце магчымасць атрымаць грунтоўную акадэмічную падрыхтоўку перад пачаткам вучобы ва Ўніверсітэце, а таксама пагрузіцца ва ўніверсітэцкае асяроддзе.
Слухачы Анлайн-курсу падрыхтоўчага года навучацца бачыць і аналізаваць праблемы сацыяльных і гуманітарных ведаў, авалодаюць унікальнымі практыкамі працы з тэкстамі і навыкамі аргументаванага вядзення дыялогу, пазнаёмяцца з вядучымі выкладчыкамі праграм і змогуць рэалізаваць свой праект.
Удзел у Анлайн-курсе прадугледжвае прахаджэнне абітурыентамі адукацыйных праграм «Візуальны дызайн», «Еўрапейская спадчына», «Медыя і камунікацыя», «Сусветная палітыка і эканоміка», «Права», «Тэатральнае мастацтва і акцёрская гульня» агульнага 28-гадзіннага модуля «Уводзіны ў гуманітарныя веды».
Абітурыенты праграмы «Візуальны дызайн» дадаткова ўдзельнічаюць у працы «Майстэрні графічнага малюнка і кампазіцыі».
Удзельнікі курса, якія мараць звязаць свой лёс з праграмай «Тэатральнае мастацтва і акцёрская гульня», будуць уключаны ў «Тэатральную майстэрню».
Чаму варта прайсці Анлайн-курс падрыхтоўчага года?
- Курс арганізуецца ў анлайн-фармаце, што дазваляе ўсім жадаючым, незалежна ад краіны пражывання, прыняць у ім удзел і падрыхтавацца да паступлення ў камфортных умовах.
- Слухачы, якія паспяхова завяршылі курс, будуць залічаны ў ЕГУ без уступных іспытаў і матывацыйнай гутаркі, а таксама атрымліваюць магчымасць паступлення з сярэднім балам дакумента аб адукацыі ніжэй 7.0.
- Слухачы, якія скончылі курс і паступілі ў ЕГУ, атрымліваюць права прыярытэтнага засялення ў інтэрнат.
- Выпускнікам праграмы дадаткова даецца 50% зніжка на курсы свабоднага выбару ў вясновым семестры.
Умовы ўдзелу ў конкурсе.
Да 13 кастрычніка 2023 г. уключна даслаць матывацыйны ліст на адрас: fyp@ehu.lt.
У тэме ліста пазначыць: «Анлайн-курс падрыхтоўча года».
Патрабаванні да матывацыйнага ліста:
- ліст павінен быць далучаны да заяўкі ў фармаце doc або pdf;
- мова руская ці беларуская;
- да 4000 знакаў з прабеламі;
- у лісце неабходна ўказаць прозвішча і імя лацінкай, як у пашпарце; праграму, на якую Вы плануеце паступаць;
- ліст павінен яскрава і комплексна дэманстраваць матывацыю да паступлення на курс і ва Універсітэт.
Чакаем вашыя заяўкі і спадзяемся ўбачыць Вас сярод слухачоў Анлайн-курсу падрыхтоўчага года!
Апісанне курсаў
Агульны абавязковы курс «Уводзіны ў гуманітарныя веды» (для абітурыентаў праграм «Еўрапейская спадчына», «Медыя і камунікацыя», «Сусветная палітыка і эканоміка», «Тэатральнае мастацтва і акцёрская гульня», «Візуальны дызайн», «Права»).
Аб’ём: 28 акадэмічных гадзін
Фармат: кантактныя анлайн-заняткі
Працягласць навучання: кастрычнік 2023 г. — студзень 2024 г.
Умовы ўдзелу: кошт удзелу ў курсе для абітурыентаў, якія прайшлі адбор, цалкам пакрываецца ўніверсітэтам.
Гэты міждысцыплінарны курс арыентаваны на фарміраванне ў абітурыентаў навыкаў і ўменняў выказвання ўласных уяўленняў і думак. Удзельнікі навучацца бачыць і аналізаваць праблемы сацыяльных і гуманітарных ведаў праз сумесны аналіз тэкстаў розных жанраў і твораў мастацтва, авалодаюць унікальнымі практыкамі працы з тэкстамі, навыкамі аргументаванага вядзення дыялогу і падрыхтоўкі сумесных праектаў, а таксама здабудуць навыкі крытычнага аналізу і напісання акадэмічнага эсэ.
Курс «Майстэрня графічнага малюнка і кампазіцыі» (для абітурыентаў праграмы «Візуальны дызайн»).
Аб’ём: 28 акадэмічных гадзін
Фармат: кантактныя анлайн-заняткі
Працягласць навучання: кастрычнік 2023 г. — студзень 2024 г.
Умовы ўдзелу: кошт удзелу ў курсе для абітурыентаў, якія прайшлі адбор, цалкам пакрываецца ўніверсітэтам.
Курс складаецца з цыклу воркшопаў, накіраваных на фармаванне правільных графічных навыкаў, разуменне прынцыпаў і метадаў працы ў розных тэхніках. Выніковым заданнем курса стане выкананне закончанага графічнага праекта на прапанаваную тэму.
Курс «Тэатральная майстэрня «Акцёры, хто яны?» (для абітурыентаў праграмы «Тэатральнае мастацтва і акцёрская гульня»).
Аб’ём: 28 акадэмічных гадзін
Фармат: кантактныя анлайн-заняткі
Працягласць навучання: кастрычнік 2023 г. — студзень 2024 г.
Умовы ўдзелу: кошт удзелу ў курсе для абітурыентаў, якія прайшлі адбор, цалкам пакрываецца ўніверсітэтам.
Удзельнікі курса змогуць глыбей зразумець асновы акцёрскай прафесіі, пераканацца ў наяўнасці схільнасцей і здольнасцей, неабходных для паспяховага развіцця ў рамках выбранай дзейнасці. Разам з аўтарамі курса ўдзельнікі будуць працаваць над стварэннем эцюдаў, харэаграфічнай кампазіцыі, падрыхтоўкай чытацкага рэпертуару, а таксама падрыхтуюць выніковы монаэцюд.