Запіс на міні-курс «Ад дакумента да гісторыі: сучасныя практыкі прыцягальной працы са спадчынай»

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (праграмы «Еўрапейская спадчына і крэатыўны турызм» і «Развіцце культурнай спадчыны»), анлайн-праект «Да», АНУ – Музей габрэйскага народа, лічбавы архіў J-Doc і электронны архіў эга-дакументаў «Земелах» запрашаюць прыняць удзел у факультатыўным міні-курсе «Ад дакумента да гісторыі: сучасныя практыкі прыцягальной працы са спадчынай».

Курс прызначаны для студэнтаў і магістрантаў ЕГУ, аднак таксама адкрыты для абітурыентаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца сучаснымі падыходамі да працы з культурнай спадчынай. Лекцыі і семінары будуць праходзіць анлайн. Удзел бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі.

У цэнтры ўвагі – старытэлінг на аснове архіўных дакументаў і асабістых сведчанняў як інструмент асэнсавання і трансляцыі гістарычнага досведу. Мы разгледзім, як ствараюцца змястоўныя і актуальныя наратывы, здольныя выклікаць водгук у шырокай аўдыторыі. У межах курса адбудуцца лекцыі і семінары, на якіх удзельнікі набудуць практычныя навыкі працы з архіўнымі і эга-дакументамі.

Тым, хто завершыць курс, будзе выданы сертыфікат, які падыходзіць для ўключэння ў партфоліа пры падачы заяўкі на грант, што пакрывае кошт навучання (актуальна таксама для абітурыентаў).
Для маладых даследчыкаў, афіляваных з ЕГУ, прадугледжаны грашовы прыз за паспяховае праходжанне курса і найлепшае фінальнае эсэ. Умовы ўдзелу ў конкурсе: быць студэнтам ЕГУ, наведаць усе заняткі курса, выканаць практычные заданне па апісанні архіўнага дакумента, напісаць фінальнае эсе з выкарыстаннем матэрыялаў праекта «Земелах». З усіх эсе, пададзеных на конкурс, камісія абярэ адно або два лепшыя – пераможцы атрымаюць прыз у памеры 250–500 еўра.

Падрабязнасці і рэгістрацыя: https://cutt.ly/SrkoatEX
↓ ↓ ↓

15 траўня

18:30–20:00
«Як знайсці цікавыя сюжэты ў акіяне архіўнай інфармацыі?» 

Фрэды Ротман — гісторык, архівіст, супрацоўнік Цэнтра габрэйскіх даследаванняў у Гайдэльбергу (Германія)

20:15–21:00
Семінар «Як чытаць архіўныя матэрыялы?»
Якатерына Яцкевіч — архівістка, супрацоўніца лічбавага архіва J-Doc, выпускніца ЕГУ

22 траўня
18:30–20:00
️«Як ператварыць гістарычныя факты ў захапляльную гісторыю?»
Леанід Розенгаўз — менеджар адукацыйных праектаў і праектны дырэктар фонду «Надав»

20:15–21:00
Семінар «Як чытаць архіўныя матэрыялы?»
Якатерына Яцкевіч

29 траўня
18:30–20:00
«Шкада, калі ўсё забудзецца…» Навошта пішуць мемуары і чаму іх чытаюць?
Галіна Зялёніна — гісторык, праект «Земелах: савецкія яўрэйскія эга-дакументы»

20:15–21:00
️Семінар па працы з платформай zemelah.online
Анастасія Глазанова — тэхнічная дырэктарка праекта «Земелах: савецкія габрэйскія эга-дакументы»

5 чэрвеня
18:30–20:00
«Ад даследавання да выставы: як ствараюцца музейныя экспазіцыі і тэксты да іх»
Кіра Долініна — мастацтвазнаўца, мастацкая крытыкеса; анлайн-праект пра ўсходнееўрапейскае габрэйства «Да», Hebrew University of Jerusalem

20:15–21:00
Падвядзенне вынікаў курса і абмеркаванне фінальнага задання
Вольга Кожура, Анастасія Глазанова

Назад