Падчас афіцыйнай цэрымоніі Рэктар ЕГУ праф. Дэвід Полік і Рэктар УВВ праф. Юозас Аўгуціс падпісалі Дамову аб нетэрміновым супрацоўніцтве з мэтай рэалізацыі адукацыйнай ініцыятывы ў межах бакалаўскіх праграм «Сусветная палітыка і эканоміка» абодвух універсітэтаў. Падпісанне Дамовы сведчыць аб імкненні ЕГУ і УВВ да яшчэ больш шчыльнага супрацоўніцтва і аб’яднанні намаганняў па павышэнні якасці адукацыі ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук, якая адпавядае мадэлі ліберальнай адукацыі.
У прыватнасці, згодна з умовамі Дамовы, студэнты праграм «Сусветная палітыка і эканоміка» ЕГУ і УВВ атрымаюць магчымасць навучання па праграме двайнога дыплома, што станецца першым выпадкам рэалізацыі сумеснай бакалаўрскай праграмы двайного дыплома ў Літве. Пры ўмове паспяховага выканання патрабаванняў узгаднёных навучальных планаў ЕГУ і УВВ выпускнікі праграм «Сусветная палітыка і эканоміка» атрымаюць бакалаўрскія дыпломы у галіне палітычных навук з дадатковаў ступенню па эканоміцы ад абодвух універсітэтаў.
Па словах Рэктара ЕГУ праф. Д. Поліка: «Ад самага аднаўлення ЕГУ ў Вільні 10 год таму універсітэт заўсёды намагаўся актыўна падтрымліваць кантакты з іншымі універсітэтамі Літвы, у тым ліку Універсітэтам Вітаўта Вялікага. Падпісваючы гэтае пагадненне, мы робім крок наперад дзеля ўмацавання нашых прафесійных сувязяў з ковенскімі партнёрамі. Кансалідацыя нашых намаганняў у межах праграмы двайнога дыплому «Сусветная палітыка і эканоміка» забяспечыць студэнтам абодвух універсітэтаў больш высокі акадэмічны ўзровень і створыць умовы для распаўсюджвання ліберальнай мадэлі адукацыі».
Акрамя супрацоўніцтва ў межах бакалаўрскай праграмы «Сусветная палітыка і эканоміка», у 2011 годзе ЕГУ і УВВ ды пры ўдзеле Літоўскага інстытута даследванняў культуры распачалі сумесную рэалізацыю доктарскай праграмы па накірунку «Філасофія». Таксама ЕГУ і УВВ з’яўляюцца адзінымі ўніверсітэтамі ў Літве, якія прымаюць удзел у праграме міжнароднага супрацоўніцтва і студэнцкага абмена Campus Europae, створанай у 1999 годзе.
УВВ быў заснаваны ў 1922 годзе ў Коўне пад назвай Універсітэта Літвы і быў перайменаваны ў УВВ у 1930 годзе. У 1950 годзе ЎВВ был рэарганізаваны і зачынены савецкімі ўладамі. У 1989 годзе, дзякуючы значным намаганням літоўскай дыяспары, УВВ быў адноўлены. Сёння ўва ўніверсітэце навучаецца больш за 8000 студэнтаў.