Памёр апошні з ВЯЛІКІХ ПАЭТАЎ Беларусі — Алесь Разанаў. Ён быў не толькі слынны беларускі паэт, але і мысляр, і выбітны перакладчык, перадусім з літоўскае і нямецкае моваў. Узнагароджаны званнем «Ганаровы доктар ЕГУ» 19 траўня 2010 г. за выдатны ўнёсак у развіццё беларускай мовы і культуры, а таксама плённае спрыянне міжкультурнаму дыялогу.
Алесь Разанаў памёр ва ўзросце 73 гадоў. Супольнасць ЕГУ смуткуе аб незаменнай страце для ўніверсітэта і выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім.