Біяграфічны наратыў як гістарычная крыніца: да пытання магчымасцяў і перспектыў выкарыстання

Цэнтр беларускіх і рэгіянальных даследаванняў ЕГУ запрашае на анлайн-лекцыю кандыдата гістарычных навук Ірыны Махоўскай

Біяграфічны наратыў як гістарычная крыніца: да пытання магчымасцяў і перспектыў выкарыстання

Успаміны пра гістарычныя падзеі заўсёды ёсць сінтэзам некалькіх працэсаў. Па-першае, трансляцыі калектыўнай памяці, дзе чалавек выступае як частка групы і падтрымлівае наратыў, канструяваны і актуалізаваны ў залежнасці ад групавых патрэбаў і інтарэсаў. На гэты феномен уплываюць сацыяльныя рамкі, грамадская думка, камемаратыўныя практыкі, сродкі масавай інфармацыі і г.д. Па-другое, на ўспаміны ўплывае працэс вербалізацыі вопыта, неабходнасць упісвання падзеі ў логіку асабістага жыцця. Па-трэцяе, вербалізацыя памяці знаходзіцца пад пэўным уплывам абставін, у т. л. камунікатыўных, правядзення інтэрв’ю.

Што больш уплывае на такую памяць? Калектыўныя ўяўленні, неабходнасць прэзентаваць гістарычную падзею як частку свайго жыцця ці сам працэс ўзаемадзеяння рэспандэнта і інтэрв’юера? Які падыход да інтэрв’ю дае найбольш адэкватны вынік?

Праблема выкарыстання біяграфічнага наратыва ў якасці гістарычнай крыніцы будзе разгледжана на прыкладзе успамінаў беларусаў пра Перабудову, 1990-я гады і станаўленне незалежнасці Беларусі.

8 мая 2025, 18.30 Мінск/ Вільнюс

Падлучыцца анлайн

Назад