Падпіска Донарская канферэнцыя: «Студэнты ЕГУ будуць вызначаць будучыню Беларусі»

10 сакавіка па ініцыятыве Міністэрства замежных спраў Літвы адбылася міжнародная Донарская канферэнцыя Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта «Дзесяцігоддзе ЕГУ у Вільні – ствараем будучыню Еўропы разам».

Удзельнікамі міжнароднай канферэнцыі сталі Еўрапейскі камісар, міністры замежных спраў Літвы і Чэхіі, Старшыня Сейма Літвы, генеральны сакратар Супольнасці дэмакратый, прадстаўнікі Рады міністраў Паўночных краін, Еўрапейскай службы знешнепалітычнай дзейнасці, Амбасадары і кіраўнікі дыпламатычных місій краінаў-донараў ЕГУ – Нарвегіі, Швецыі, Нямеччыны, Вялікабрытаніі, Італіі, Францыі, ЗША, Аўстрыі, Польшчы, Грэцыі, Фінляндыі, Славакіі, Эстоніі, Латвіі, Даніі і іншых краін.

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус выказаў падзяку гасцям і павіншаваў кіраўніцтва ЕГУ з дзесяцігоддзем паспяховай працы ЕГУ у Вільні: «Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт – унікальны праект, які на працягу 10 год дэманструе выбітныя рэзультаты. Сёння мы глядзім у будучыню разам з універсітэтам і гатовыя падтрымаць яго амбіцыйныя планы».

Еўрапейскі камісар па пытаннях адукацыі, культуры, моладзі і спорта Цібор Наврачыч дадаў: «ЕГУ бясспрэчна стаў высокакласным універсітэтам для беларускай моладзі. Адной з найбольш яскравых ілюстрацый поспеха Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта з’яўляюцца яго выпускнікі, 60 % каторых вярнуліся на радзіму і працуюць дзеля Беларусі».

Госці наведалі ўніверсітэт, а также будунак будучага навучальнага корпуса ЕГУ, які знаходзіцца ў адрэстраваным памяшканні Аўгусцінскага кляштара ў самым сэрцы Старага горада Вільні. Апасля донары накіраваліся ў Сейм Літвы, дзе абмеркавалі пытанні будучай фінансавай падтрымкі місіі ЕГУ.

Па словах Старшыні Сейма Літвы Ларэты Граўжінене: «ЕГУ гэта ўнікальны і адзін з самых паспяховых праектаз па падтрымцы дэмакратычных трансфармацый. Я асабліва ўзрадавана тым, што наступны навучальны год ЕГУ плануе распачаць у новым навучальным корпусе ў віленскім Старым горадзе».

Міністр замежных спраў Чэхіі Любамір Зааралэк адзначыў: «Студэнты ЕГУ будуць вызначаць будучыню сваёй краіны – Беларусі. Мы мусім працягваць палітыку падтрымкі прагрэсіўнаша маладога пакалення».

Рэктар ЕГУ праф. Дэвід Полік прадставіў гасцям зацверджаны Стратэгічны план ЕГУ на 2016-2021 гг., дзе адлюстраваны вынікі працы Камітэт па стратэгічным планаванні ЕГУ і падрабязна апісана місія ўніверсітэта, а таксама стратэгічныя накірункі яго развіцця на бліжэйшыя гады.

Удзельнікі канферэнцыі выказалі аднагалосную прытрымленасць важкасці місіі ЕГУ і ўзгадавання будучых лідараў Беларусі, гатовых да дэмакратычных трансфармацый ў Усходняй Еўропе. Вопты ЕГУ асабліва важкі не толькі з-за прыняцця Беларусі да Балонскага працэсу, але і для вядзення канструктыўнага дыялога з грамадскай супольнасцю Беларусі.

«Мы жадаем бачыць ЕГУ важкай часткай Усходняй Еўропы. ЕГУ мусіць накіроўваць яшчэ больш высілкаў дзеля навядзення мастоў. ЕГУ мусіць не толькі стаць месцам канцэнтрацыі белалусаў, але і цэнтрам беларускіх даследванняў. Фонд Конрада Адэнаўэра працягвае аказваць падтрымку місіі ЕГУ. Мы таксама радыя аб’явіць аб стварэнні двух дадатковых стыпендый імя Конрада Адэнаўэра для студэнтаў ЕГУ», – сказаў былы Прэзідэнт Еўрапейскага парламента і старшыня Фонда Конрада Адэнаўэра д-р Ханс-Герт Пёттэрынг.

Назад

Галерэя