Умацаванне культурных сувязяў: прафесар ЕГУ А. Калбаська наведаў Бібліятэку Скарыны ў Лондане
30-06-2025
Па запрашэнню Кіручай Рады прафесар Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў Аляксандр Калбаска наведаў Беларускую бібліятэку і музей імя Францыска Скарыны ў Лондане. З уласнай калекцыі ў дар бібліятэцы былі перададзеныя два рарытэтныя выданні: машынапісны тэкст дакладу Міколы Аўрамчыка “Аб прыродных багаццях Беларусі”, надрукаваны ў Лондане ў 1947 годзе, і зборнік паэзіі Янкі Купалы выдавецтва “Бацькаўшчына”, Нью-Йорк-Мюнхен, 1955 года.
Адбылася прэзентацыя працы выкладчыкаў ЕГУ над стварэннем Еурапейскага культурнага шляху Францыска Скарыны. Былі акрэсленыя маршруты і вынікі экспедыцый 2020–2024 гадоў. Прэзентаваў і перадаў бібліятэцы ўласнае выданне дзіцячай кніжкі “Еўрапейскія пуцявіны Францыска Скарыны”. Адбыліся кансультацыі супрацоўнікаў бібліятэкі і музея датычна стварэння сталай музейнай эспазіцыі “Выбудова нацыянальнай ідэнтычнасьці беларусаў: 16 – 20 стагоддзяў”. Была дасягнута дамоўленасць пра сумесную падрыхтоўку віртуальнага музейнага праекта, прысвечанага ўзамадачыненням Скарынаўскай бібліятэкі і музея з беларускімі дыяспарамі свету.