Прэзэнтацыя кнігі “Вільня. Анталёгія беларускай паэзіі ХХ стагодзьдзя”

Цэнтар беларускіх і рэгіянальных даследваньняў Эўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта запрашае на прэзэнтацыю кнігі “Вільня. Анталёгія беларускай паэзіі ХХ стагодзьдзя” У гэтым выданьні сабраныя беларускія вершы, прысьвечаныя Вільні, што была «галоўным горадам для продкаў сучасных беларусаў, калыскай мадэрнай беларускай нацыі».

У кнізе больш за сто вершаў больш як 50 аўтараў. Беларускіх паэтаў, якіх аб’яднала любоў да Вільні. Гэта Янка Купала, Максім Багдановіч, Якуб Колас, Алесь Гарун, Натальля Арсеньнева, Максім Танк, Уладзімер Караткевіч, Тацяна Сапач, Алег Мінкін, Віктар Шніп, Рыгор Барадулін, Алесь Разанаў, Адам Глёбус ды іншыя. Мэта Анталогіі — адлюстраваць зменлівасьць гораду ў часе праз эстэтычны водгук і такім чынам убачыць гісторыю Вільні, якой яна была цягам мінулага стагоддзя, — праз паэзію, і ўбачыць паэзію — праз гісторыю гораду. Гэта кніга не пра пафас, а пра любоў. І рабілася яна з любоўю. Любоўю да горада, да паэзіі і да нашага роднага слова. Cтаронкі кнігі аздобілі фатаздымкі Вільні класікаў сучаснае беларускае фатаграфіі – Уладзімера Парфянка і Дзяніса Раманюка. Укладальнік і аўтар прадмовы – Сяргей Дубавец. Мастацкі рэдактар выдання – выкладчык Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ Сяргей Харэўскі. «Вільня. Анталёгія беларускай паэзіі ХХ стагодзьдзя» была зробленая выдавецтвам «Логвінаў».

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ НА СУСТРЭЧУ СА СТВАРАЛЬНІКАМІ КНІГІ!

22 траўня, а 17:00 у залю Скарыны, 220 аўд., 2 пав. Savičiaus g. 17, Vilnius, Europos humanitarinis universitetas/Эўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт.

Назад