Публічная дыскусія «19 стагоддзе. Вільня вачыма літоўцаў, беларусаў і рускіх»

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) разам з Факультэтам філалогіі Віленскага ўніверсітэта (ВУ) запрашаюць на публічную дыскусію «19 стагоддзе. Вільня вачыма літоўцаў, беларусаў і рускіх» у Вільні.

Якое значэнне мела Вільня для беларускага і літоўскага народаў? Ці мела Вільня ўплыў на фармаванне іх нацыянальнай ідэнтычнасці? Ці заўважыў гэта рускі народ, які ў той час дамінаваў на палітычнай прасторы Вільні? У гістарыяграфіі Еўропы гэтыя працэсы меркнуць на фоне польскага нацыянальнага кантэкста і адносінаў палякаў з іншымі нацыянальнымі групамі.

Увага! Дыскусія пройдзе 21 чэрвеня а 18:00 у Палацы вялікіх князёў літоўскіх у Вільні.

Працэсы нацыянальнага станаўлення літоўскай, беларускай і рускай нацый у Вільні і іх узаемадачыненні абмяркуюць кіраўнік адміністрацыі ЕГУ і выкладчык Факультэта гісторыі ВУ д-р Бернардас Гэйлюс, загадчык Кафедры рускай філалогіі ВУ дац. Павел Лаўрынец і лектар Дэпартамента гісторыі ЕГУ Сяргей Харэўскі. Мадэратарам дыскусіі выступіць выкладчык Інстытута міжнародных адносін і палітычных навук ВУ Марыюш Антановіч.

Падрабязнасці – на Facebook-старонцы мерапрыемства.

Назад