Палітычныя партыі Беларусі з’яўляюцца цікавым і важным, хаця адначасова і не самым распрацаваным аб’ектам даследаванняў. Калі пытаннем гістарычнага паходжання партыяў, апісанню сытуацыі ў іх у пэрыяд да сярэдзіны 2000-ы гадоў прысвечана шмат працаў, то праблемы партыйнага функцыянавання, праграмнай дзейнасці, а таксама метадалогіі аналізу партыяў з’яўляюцца не вельмі добра даследаванымі. Разам з тым даследнікам палітычнага поля, а таксама тым, хто цікавіцца палітычнай сферай Беларусі, важна разумець, што ўвасабляюць палітычныя партыі сёння? Якія праблемы стаяць у іх у позве дня? Як фармуюцца праграмы партыяў? Якім чынам партыі рэалізоўваюць свае мэты? З якімі праблемамі яны сутыкаюцца ў сваёй дзейнасці?
Гэтым і іншым практычным і тэарэтычным пытанням аб ролі палітычных партыяў у Беларусі і прысвечаны наш семінар. У межах семінару возьмуць слова: юрыст Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі Юры Чавусаў, выпускніца магістарскай праграмы ЕГУ «Публічная палітыка» Таццяна Шапуцька, старшыня Беларускай партыі «Зялёныя» Анастасія Дарафеева.
Семінар адбудзецца 8 красавіка а 14:40 у аўдыторыі 007 навучальнага корпусу ЕГУ (вул. Валакупю 5).
У якасці ўступнага матар’ялу па праблематыцы семінара рэкамэндуем азнаёміцца з вынікамі даследвання «Як працуюць беларускія палітычныя партыі: погляд знутры» (2008)
Па любых пытаннях датычна семінару звяртайцеся па выкладчыках Таццяне Чуліцкай tatsiana.chulitskaya@ehu.lt і Уладзіславу Іванову uladzislau.ivanou@ehu.lt.