Старшыня Кіраўнічай рады ЕГУ абвяшчае пра планы змяніць кіраўніцтва

В.а. старшыні Кіраўнічай рады Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) сп-ня Эн Лонсдэйл абвясціла, што праф. Г. Дэвід Полік завершыць сваё знаходжанне на пасадзе Рэктара напрыканцы лета. Сп-ня Лонсдэйл адзначыла, што ў лістападзе 2015 года праф. Даніэль Таршыс (тагачасны старшыня Кіраўнічай рады) атрымаў ад праф. Поліка пацверджанне яго намеру скончыць двухгадовы тэрмін знаходжання ў ЕГУ паводле першапачатковага плану, г.зн. сысці з ЕГУ ўвесну 2016 года.

Аднак па просьбе Выканаўчага камітэта Рады праф. Полік ласкава пагадзіўся працягнуць тэрмін да канца бягучага навучальнага года, каб завяршыць працэс стратэгічнага планавання і распрацоўкі новага блока агульнаўніверсітэцкіх курсаў, а таксама даць магчымасць правесці прафесійны міжнародны пошук новага рэктара. Кіраўнічая рада глыбока ўдзячная праф. Поліку за гатоўнасць пайсці насустрач супольнасці ЕГУ ў такі важны для нас час.

Па словах Эн Лонсдэйл: «Для нас – Кіраўнічай рады – заўжды было відавочна, што праф. Полік меў намер працаваць тут толькі два гады. Я таксама вельмі ўдзячная за тое, што ён пагадзіўся застацца на больш доўгі тэрмін, пакуль не пачне працу новы рэктар. Мы ўсклалі на яго цяжкія абавязкі: стварэнне і ўвасабленне стратэгічнага плана, поруч са значным скарачэннем універсітэта ў адказ на зніжэнне колькасці студэнтаў у рэгіёне і неабходнасцю падвысіць эфектыўнасць выдаткаў. Гэта надзвычай складаная кіраўнічая задача, але дзякуючы яго бліскучаму акадэмічнаму кіраванню і актыўнай падтрымцы з боку калег па ЕГУ яна набліжаецца да завяршэння і будзе завершаная да яго сыходу ўлетку 2016 г. Мы неверагодна ўдзячныя Дэвіду за яго нястомную працу на карысць універсітэта. Мы жадаем яму ўсяго самага найлепшага ў яго новых пачынаннях».

Рэктар праф. Прэзідэнта акадэміка Анатоля Міхайлава пра еўрапейскую дэмакратычную адукацыю для яго роднай краіны Беларусі, таксама як і сяброўства з ім, былі і застаюцца для мяне крыніцай натхнення і дарагія мне асабіста. Я вяртаюся ў Амерыку з яшчэ большым разуменнем своечасовасці, актуальнасці і значнасці місіі ЕГУ ў той час, калі на каштоўнасці праўды і свабоды нападаюць адразу па некалькіх кірунках у рэгіёне. Я вярнуся дадому толькі з найлепшымі пажаданнямі і найвялікшай надзеяй, што ўсе гэтыя непахісныя, моцныя і добрыя людзі будуць працягваць – праз сапраўдную адукацыю – супрацьстаяць невуцтву і своекарыслівасці тых, хто заўсёды будзе пагражаць перспектыве асабістых, палітычных і грамадскіх пераменаў».

Заўвагі для прадстаўнікоў медыя:

Праф. Полік упершыню з’явіўся ў ЕГУ ў сакавіку 2014 года ў якасці кансультанта, а пазней стаў кандыдатам на вакантную пасаду Рэктара, пасля таго як акадэмік Анатоль Міхайлаў быў прызначаны Прэзідэнтам універсітэта ў 2014 годзе. Кіраўнічая рада абвясціла, што адным з патрабаванняў да кандыдатаў на Рэктарскую пасаду павінен быць, перш за ўсё, вопыт працы ў якасці кіраўніка вышэйшага звяна (кіраванне ўніверсітэтам). У дадатак да акадэмічных кваліфікацыяў, было зразумела, што праф. Полік у паслужным спісе ўжо мае досвед працы кіраўніком у ЕГУ, а таксама досвед працы прэзідэнтам універсітэтаў і каледжаў у ЗША, што зрабіла яго кандыдатуру сапраўды выбітнай. Ён ніколі не змяняў свайго намеру прапрацаваць у Вільні два гады і зноў пацвердзіў гэты намер старшыні Кіраўнічай рады ў лістападзе 2015 года. Ён ласкава пагадзіўся падоўжыць тэрмін свайго знаходжання на пасадзе да лета, каб дапамагчы ўніверсітэту, пакуль будзе праходзіць пошук новага рэктара.

За час свайго знаходжання на пасадзе ён ажыццявіў наступныя задачы, якія былі яму даручаныя Кіраўнічай радай:

  • прывядзенне ўніверсітэта ў адпаведнасць з працоўным заканадаўствам Літвы;
  • паспяховая пераакрэдытацыя ўніверсітэта;
  • перапрацоўка Статута ўніверсітэта;
  • новая партыцыпатарная структура кіравання;
  • рэструктурызацыя кіраўніцтва;
  • новы партыцыпатарны бюджэтны працэс;
  • аўтсорсінг IT-паслуг;
  • бюджэтныя скарачэнні звыш 25% аперацый;
  • удзел у пяці (5) аўдытах універсітэцкіх фінансаў і працэдур.

Зусім нядаўна праф. Полік у супрацоўніцтве з рознымі ўніверсітэцкімі падраздзяленнямі распрацаваў новы Стратэгічны план універсітэта і новую сістэму агульнаўніверсітэцкіх курсаў.

У цяперашні момант ЕГУ рыхтуецца прааналізаваць сваю будучую ролю для Беларусі і Усходняй Еўропы. Спачатку будзе праведзены адкрыты міжнародны пошук новага Рэктара. Нашае новае партнёрства са Шведскім агенцтвам міжнароднага развіцця (SIDA), якое будзе ажыццяўляць нагляд за Траставым фондам замест Рады Міністраў Паўночных краін, азначае, што SIDA будзе граць важную ролю ў працэсе прыняцця гэтых рашэнняў. Яны патрабуюць, каб мы скарысталіся паслугамі пошукавай фірмы, якую яны самі прызначаць. Пошук распачнецца напрыканцы траўня і, як мы спадзяемся, завершыцца адборам кандыдата-фіналіста Кіраўнічай радай ЕГУ ў верасні 2016 г., каб новы Рэктар мог распачаць працу ўжо ў пачатку наступнага навучальнага года.

Назад