21-22 студзеня ў Вільні прайшло паседжанне Кіраўнічай рады ЕГУ. Падчас паседжання было абвешчана, што 22 студзеня 2016 г. Урад Швецыі прызначыў праф. Д. Таршыса ўзначаліць працоўную групу па пытаннях міграцыі, у прыватнасці па пытаннях супрацоўніцтва паміж Амбасадамі і Кансулатамі Швецыі і Шведскай агенцыяй па міграцыі. З гэтай нагоды праф. Д. Таршыс вымушаны пакінуць пасаду Старшыні і чальца Кіраўнічай рады ЕГУ.
Кіраўнічая рада выказвае шчырую падзяку праф. Даніэлю Таршысу, які на працягу года займаў пасаду намесніка Старшыні, а таксама на працягу трох год з’яўляўся Старшынёй Кіраўнічай рады ЕГУ. Прызнаючы заслугі праф. Таршыса, Рэктар ЕГУ праф. Дэвід Полік сказаў: «Даніэль Таршыс знаходзіўся ў ЕГУ ў адзін з найбольш напружаных перыядаў існавання ўніверсітэта, у якім адбываліся складаныя змены і трансфармацыі. Уся супольнасць ЕГУ шчыра дзякуе праф. Д. Таршыса за яго падтрымку ў той момант, калі яна найбольш была патрэбнай».
Падчас прамовы былы Генеральны сакратар Рады Еўропы і прафесар-эмерыт палітычных навук і публічнага адміністравання Стакгольмскага ўніверсітэта Даніэль Таршыс адзначыў: «ЕГУ застаецца выбітным праектам, які мае тры ідэнтычнасці: беларускую, літоўскую і еўрапейскую. Я упэўнены, што ўніверсітэт працягне ўласнае існаванне ў выглядзе энэргічнай акадэмічнай супольнасці, якая робіць уласны ўнёсак ў адукацыю моладзі і такім чынам – будучыню Беларусі. Я хачу падзякаваць усім тым, хто дамапагаў у працэсе станаўлення і росквіта ЕГУ».
Шматгадовы чалец Кіраўнічай рад Эн Лонсдэйл была пацверджана Радай на пасаду часова выконваючай абавязкі Старшыні Рады да моманту прызначэння сталага Старшыні, які плануецца падчас наступнага паседжання Кіраўнічай рады ў чэрвені 2016 года.
Эн Лонсдэйл, камандор Ордэна Брытанскай імперыі, з’яўляецца выбітным брытанскім сінолагам, экспертам у галіне вышэйшай адукацыі і шматгадовым чальцом Кіраўнічай рады ЕГУ.
Эн Лонсдэйл займала пасаду Прэзідэнта Нью-Хола ў Кембрыджскім ўніверсітэце ў 1996-2008 гг., пра-віцэ-канцлера Кембрыджскага ўніверсітэта ў 1998-2003 гг. і намесніка віцэ-канцлера да 2008 г. Раней сп. Лонсдэйл займала пасаду Генеральнага сакратара Цэнтральна-Еўрапейскага ўніверсітэта і была одной са стваральнікаў Назарбаеў універсітэта ў Астане (Казахстан), дзе яна знаходзілася на пасадзе Проваста-заснавальніка ў 2010-2012 гг. і вярнулася на гэтую пасаду ў 2015 г.