Экскурсійная праграма ўключала найбольш цікавыя аб’екты культурнай спадчыны гэтых мястэчак: Валожынскі касцёл, славутая на ўвесь свет ешыва, палац Тышкевічаў у Валожыне, яўрэйскія і хрысціянскія старыя могілкі Ракава, Ракаўскія хрысціянскія храмы. Разынкай праграмы была экскурсія па Ракаву і прыватнаму музею-галерэі братоў Янушкевічаў разам з яго гаспадаром – мастаком і скульптарам Феліксам Янушкевічам.
Вандроўка была арганізавана ў межах вывучэння курса «Культурная спадчына мястэчак Беларусі» (выкладчыца – дац. Іна Соркіна). Такія вандроўкі сталі ўжо традыцыяй – летась студэнты ЕГУ наведвалі мястэчкі Гарадзеншчыны.