У Палацы вялікіх князёў Літоўскіх пройдзе сустрэча-прэзентацыя кнігі «Lodołamaczka Swiatłana Cichanouska»

27 кастрычніка 2022 года у Палацы вялікіх князёў Літоўскіх пройдзе сустрэча-прэзентацыя кнігі «Lodołamaczka Swiatłana Cichanouska» («Ледаколка Святлана Ціханоўская») з удзелам галоўнай гераіні Святланы Ціханоўскай і аўтара кнігі Руслана Шошына.

Арганізатары – Амбасада Рэспублікі Польшча ў Вільні, Цэнтр Усходнееўрапейскіх штудый Варшаўскага ўніверсітэту, Офіс Святланы Ціханоўскай.

Сустрэчу будзе весці праф. д-р габ. Лешак Заштоўт з Цэнтру Усходнееўрапейскіх штудый Варшаўскага ўніверсітэту.

Сустрэча адбудзецца па-беларуску і па-ангельску (сынхронны пераклад).

Мерапрыемства адбудзецца па адрасе Vilniius, Katedros a. 4. Пачатак у 15:30.

Назад